Міністр Шуневіч узнагародзіў Ярмоленку, Ялфімава і «Тяні-Толкай» ФОТА
Як паведамляе афіцыйны сайт МУС, шэраг дзеячаў культуры і мастацтва былі ўзнагароджаны на адмысловай цырымоніі за падрыхтоўку мерапрыемстваў, прысьвечаных 100-годзьдзю беларускай міліцыі.
Юбілейны мэдаль «100 год міліцыі Беларусі» атрымаў Анатоль Ярмоленка. Народны артыст Беларусі адзначыў, што для яго мэдаль ад міністра Шуневіча «ўспрымаецца па-асабліваму».
Сьпеваку Пятру Ялфімаву была абвешчаная «Удзячнасьць Міністра ўнутраных справаў». Калектыўная ўзнагарода таксама была ўручаная гурту «Тяни-Толкай», яе атрымаў адзін з удзельнікаў калектыву Павал Тараймовіч. Саліст адзначыў, што яны частыя госьці на акцыях, якія праводзіць міліцэйскае ведамства.



Цяпер чытаюць
«Чаму я павінен даказваць, што не дармаед?» Прадпрымальніка з Гомеля памылкова запісалі ў незанятыя — ён даведаўся толькі пасля вялізных рахункаў за камуналку
Каментары