МЗС Польшчы нагадала Мінску, што санкцыі былі прыпыненыя ўзамен за пазітыўныя сігналы

Міністэрства замежных справаў Польшчы з занепакоенасцю назірае за арыштамі незалежных дзеячоў і журналістаў у Беларусі. У заяве наконт падзеяў у Беларусі Варшава заклікае Мінск паважаць правы чалавека і асноўныя грамадзянскія правы.
«Нагадваем, што ЕС вырашыў прыпыніць санкцыі ў сувязі з пазітыўнымі сігналамі з Мінска. Мы спадзяемся, што Беларусь утрымае абраны год таму курс дыялогу» — гаворыцца ў звароце.
МЗС Польшчы заяўляе, што польскія дыпляматы некалькі разоў на гэтым тыдні ўздымалі пытанне свабоды сходаў і пратэстаў у Беларусі падчас сустрэчаў з беларускім калегамі.
«Цягам апошняга года Польшча ініцыявала ажыўленне палітычнага дыялогу з Беларуссю, кіруючыся падпісанай чвэрць стагоддзя таму дамовай аб добрасуседстве і сігналамі беларускіх уладаў пра іх жаданне наладзіць адносіны Беларусі з Еўрасаюзам» — гаворыцца ў заяве МЗС Польшчы.
Цяпер чытаюць
«Калі Расія нападзе на NATO, Калінінград будзе знішчаны ў першыя ж гадзіны. Але могуць прайсці два тыдні, перш чым дадатковыя сілы прыбудуць у Літву» — генерал Бэн Ходжэс

Каментары