Грамадства44

Камандарм Літвы: Можа быць і так, што ніякі аб'ект у Літву з Беларусі і не залятаў

Інфармацыя пра дрон, які заляцеў у Літву, можа быць несапраўднай, сказаў камандарм Літвы Раймундас Вайкшнорас. Паводле яго слоў, правяраюць усе магчымыя варыянты, уключаючы версію, што ніякі аб’ект у Літву не залятаў, піша Delfi.lt.

«Правяраюць і іншыя версіі — ці знаходзіцца дрон у Літве, а можа, гэта быў фэйк», — сказаў LRT 29 ліпеня Вайкшнорас. «Можа быць, ніякі аб’ект у Літву наогул не залятаў», — працягнуў ён.

Паводле слоў камандарма, відэа, якія ў сацыяльных сетках распаўсюджвалі 28 ліпеня, маглі быць знятыя ва Украіне. «Пакуль праводзіцца апытанне жыхароў, якія першымі ўбачылі, пачулі або яшчэ нешта заўважылі і паведамілі ў Адзіны цэнтр дапамогі (…). На сённяшні дзень ствараецца ўражанне, што большасць нічога не бачыла, але нешта чула. А тое, што было пададзена ў выглядзе відэазапісаў, таксама дастаткова двухсэнсоўная інфармацыя, у нас ёсць падазрэнні, што відэа зроблены ва Украіне», — сказаў Вайкшнорас.

28 ліпеня раніцай літоўская паліцыя праінфармавала жыхароў Літвы пра тое, што з Беларусі прыляцеў беспілотнік невызначанага тыпу. Міністр абароны Літвы Давіле Шакалене тым ранкам сказала, што не выключана, што гэта мог быць выпадкова заляцеўшы дрон, які накіроўваўся ва Украіну. Паводле яе слоў, такія інцыдэнты магчымыя і ў будучыні. МЗС запрасіў інфармацыю пра тое, ці не можа гэты дрон быць баявым. Калі такая інфармацыя пацвердзіцца, то паслу Беларусі будзе ўручана нота.

10 ліпеня ў Літву з Беларусі ўжо залятаў дрон «Гербера». Паводле звестак службаў, ён не ўяўляў ніякай небяспекі. Вядзецца расследаванне гэтага інцыдэнту.

Каментары4

  • Камандарм Дрінкінс
    29.07.2025
    Ён дакладна не залятаў! Гэта ўсё фальшыўка, зробленая ў Польшчы!
  • !!!
    29.07.2025
    Ого, нет,это в духе нашего времени. Статьи начинаются ".... Все конечно знают ...",но физически и фактами эти " знания" не подтверждаются. Так формируется общественное мнение перед какими не будь событиями.
  • Pavel
    29.07.2025
    [Рэд. выдалена]

    [Зрэдагавана]

Цяпер чытаюць

Ці праўда, што ўзмацніліся праверкі на беларускай мяжы? Што вядома

Ці праўда, што ўзмацніліся праверкі на беларускай мяжы? Што вядома

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, колькі беларусаў атрымалі ўкраінскае грамадзянства, а колькі іх выдварылі з краіны5

А вы ведалі, што ў Мінску працуе «Донер Трамп»? Што там прапануюць?2

Лукашэнка сёння ляціць у Расію13

«Я гатовая стаць міністрам эканомікі Беларусі». Новы твар у Кабінеце Аліса Рыжычэнка — пра карупцыю на карысць Лукашэнак, Зарэцкую і рэформы75

Выйшаў на свабоду медыяменеджар і былы футбаліст Сяргей Капанец1

Так выглядае Часаў Яр пасля захопу расіянамі ФОТЫ23

Насту Лойку перавялі на паўгода ў памяшканне камернага тыпу1

Пракуратура Польшчы пачала папярэдняе следства па справе аб візах PBH. Іх атрымлівалі ў асноўным беларускія айцішнікі8

Ціханоўскі адказаў Лукашэнку наконт палітвязняў: Проста зараз 20 аўтобусаў будзе на мяжы, трэба будзе, будзе 100 — забярэм усіх29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці праўда, што ўзмацніліся праверкі на беларускай мяжы? Што вядома

Ці праўда, што ўзмацніліся праверкі на беларускай мяжы? Што вядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць