Аляксандр Класкоўскі. Кропкі над «і»1212

Лукашэнка вырашыў не палохаць чацьвертым тэрмінам

Чалавек, што займае найвышэйшую пасаду вось ужо 14 гадоў, зрабіў 2 жніўня ў Гомелі нечаканую заяву. «Ужо ёсьць шмат добрых адданых людзей, якія могуць быць прэзыдэнтамі», — раптам заявіў той, хто дасюль не выказваў намераў дзяліцца з кімсьці хоць калівам улады, а тым болей саступаць яе ўвогуле. Піша ў сваім блогу Аляксандар Класкоўскі.

2 жніўня гамельчукі запыталі ў Аляксандра Лукашэнкі, ці пойдзе ён на чарговы тэрмін. «Не яшчэ, — нібыта аджартаваўся той. — Не палохайце апазыцыю».

© КоммерсантЪ

А далей прагучала нечаканае. «Ужо ёсьць шмат добрых адданых людзей, якія могуць быць прэзыдэнтамі», — раптам заявіў чалавек, які займае найвышэйшую пасаду аж 14 гадоў. Дасюль ён не выказваў намераў дзяліцца з кімсьці хоць калівам улады, а тым болей саступаць яе ўвогуле. Цяпер жа заўважыў, што «гэта ня тыя часы» (трэба разумець — калі не было каму перадаць лейцы).

Адметна, што яшчэ пару месяцаў таму, адказваючы на тое ж пытаньне, Лукашэнка даслаў выразны мэсыдж як апазыцыі, так і Захаду (у абліччы карэспандэнта Ройтэрз): «Разьлічвайце на горшае» (аналяг рэплікі «Не дачакаецеся!» зь вядомага анэкдоту).

Канечне, і зараз ня сьлед сьпяшацца з сэнсацыйнымі высновамі. Магчыма, сёньняшняя заява — гэта проста жаданьне падкрэсьліць у вачох простага люду сьціпласьць правадыра. Але ня выключана, што за гэтыя пару месяцаў значна ўзмацніліся нейкія вонкавыя чыньнікі ціску. Пра іх, зрэшты, ня так ужо цяжка здагадацца. Можна будаваць вэрсіі і наконт магчымых пэрсаналіяў зь ліку «добрых адданых людзей». Згадайма, напрыклад, кадравыя зьмены пасьля выбуху ля стэлы.

Зразумела, што імаверная апэрацыя «Пераемнік» будзе распрацоўвацца як цалкам кіраваная. Але зьмена фігуры на самым версе сама па сабе стварае якасна новую сытуацыю ў краіне.

Зрэшты, палітычны аглядальнік Паўлюк Быкоўскі мяркуе, што сёньняшняя дэманстрацыя сьціпласьці тлумачыцца, бадай, адно што жаданьнем зрабіць станоўчае ўражаньне на Захад, каб спрыяць легітымацыі восеньскіх выбараў у Палату. Увогуле ж, на думку экспэрта, настрой дзейнага кіраўніка дзяржавы — «кіраваць, колькі будзе моцы».

Каментары12

Цяпер чытаюць

Адвакат Дзмітрый Лепрэтар расказаў пра белыя плямы ў справе аб тэракце ў метро13

Адвакат Дзмітрый Лепрэтар расказаў пра белыя плямы ў справе аб тэракце ў метро

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчукі купілі абанемент на платную паркоўку, а яе занесла снегам1

Пратэстоўцы ў Іране ўпершыню за некалькі дзён змаглі датэлефанавацца за мяжу і расказаць пра сітуацыю ўнутры краіны3

У Тайландзе будаўнічы кран упаў на пасажырскі цягнік. Загінулі прынамсі 22 чалавекі

Названыя самыя пераацэненыя славутасці Еўропы12

Хто з беларусаў трапіў на прыём да прэзідэнта Польшчы ШМАТ ФОТА66

Ва Украіне антыкарупцыйныя органы прыйшлі з ператрусамі ў офіс партыі Юліі Цімашэнка8

У Мазамбіку памерла вядомая ва ўсім свеце жанчына, якую называлі «дзіцём-цудам»

Пад Гроднам адкрылі гарналыжную трасу4

Пры вялікім марозе кіпень замярзае імгненна. Ведаючы гэта, людзі ладзяць зімовыя феерверкі ВІДЭА4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адвакат Дзмітрый Лепрэтар расказаў пра белыя плямы ў справе аб тэракце ў метро13

Адвакат Дзмітрый Лепрэтар расказаў пра белыя плямы ў справе аб тэракце ў метро

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць