Грамадства1010

Перш, чым ставіць у Курапатах помнік, трэба вызваліць абаронцаў Курапатаў — зварот грамадскасці да міністра культуры

5 красавіка мастак Алесь Марачкін, культуролаг Вацлаў Арэшка і журналіст Марат Гаравы, прадстаўнікі грамадскай ініцыятывы «Эксперты ў абарону Курапатаў», сустрэліся з міністрам культуры Барысам Святловым. 

Нагодай для візіту ў міністэрства стала сітуацыя, якая склалася сёння як вакол Курапатаў, так і ў краіне ў цэлым, расказаў Марат Гаравы карэспандэнту НН. 

Нядаўна на дзяржаўным узроўні быў абвешчаны конкурс на найлепшы помнік «усім бязвінным ахвярам ХХ стагоддзя» ў Курапатах.

І «Эксперты ў абарону Курапатаў» маюць праект мемарыялу, які ствараўся ды абмяркоўваўся больш як дзесяць гадоў. Свае ідэі ў праект уклалі мастакі, пісьменнікі, скульптары. Напрыклад, словы над уваходнай брамай Курапатаў прапанаваў паэт Алесь Разанаў, саму ўваходную браму спраектаваў скульптар, народны мастак Беларусі Леў Гумілеўскі.

Але ўдзел у конкурсе, дый сама мемарыялізацыя Курапатаў сёння магчымыя толькі пры выкананні шэрагу ўмоваў, лічаць прадстаўнікі грамадскасці.

Гэтыя ўмовы яны выклалі ў адкрытым лісце міністру.

Першая, галоўная ўмова — вызваленне абаронцаў Курапат і іншых зняволеных па палітычных матывах. «Немагчыма годна ўшанаваць памяць ахвяраў сталінскіх рэпрэсій, калі ў краіне ідуць новыя рэпрэсіі», — адзначыў Марат Гаравы.

Таксама ставіцца патрабаванне адкрыць архівы, каб ахвяры Курапатаў — і не толькі Курапатаў — перасталі быць ананімнымі.

У лісце акцэнтуецца ўвага і на неабходнасці вярнуць годную ахоўную зону вакол Курапатаў — каб захаваць не толькі іх, але і наваколле з яго гістарычнымі дарогамі і ландшафтамі. «Наш праект прадугледжвае не толькі помнік у Курапатах, але і засваенне ўсёй навакольнай прасторы», — адзначае Марат Гаравы.

Конкурс, падкрэсліваюць складальнікі адкрытага ліста, мусіць быць не дзяржаўным, а толькі грамадска-дзяржаўным. А сам мемарыял мусіць — што асабліва важна — быць прымальным для вернікаў розных канфесій.

«Конкурс трэба праводзіць адкрыта, пад грамадскім кантролем, шчыра, — кажа Марат Гаравы. — Любая дэмагогія ў гэтай справе непрымальная».

Як рэагаваў на візіт міністр культуры? «Ён быў рады нашаму прыходу, выказаў падзяку. Сказаў, што наш праект яму даспадобы»,

— адзначае Гаравы. 

Гутарка цягнулася амаль гадзіну. З афіцыйнага боку ў ёй, апроч міністра, бралі ўдзел яго памочнік Алесь Карачун і начальнік Упраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Аксана Сматрэнка.

Цяпер «Эксперты ў абарону Курапатаў» будуць чакаць адказу ад міністэрства, а на 18 красавіка, Міжнародны дзень аховы помнікаў і памятных мясцінаў, рыхтуюцца паказаць шырокай грамадскасці свой праект мемарыялу ў Курапатах.

Эксперты разумеюць, што частка патрабаванняў, сфармуляваных у лісце, выходзіць за межы кампетэнцыі Міністэрства культуры. Пры ўсім жаданні Барыс Святлоў не можа сваім загадам вызваліць Дашкевіча, Пальчэўскага ды іншых. Але і такім спосабам голас грамадскасці можа даходзіць да патрэбных інстанцый.

«Мы дзейнічаем без асаблівых ілюзій. Але голас грамадскасці мусіць гучаць. Гаворка пра маральныя каштоўнасці, якія вызначаюць наша жыццё. Немагчыма ладзіць конкурс на помнік у Курапатах, пакуль за кратамі знаходзяцца тыя, хто мусіць быць у журы такога конкурса».

Каментары10

Цяпер чытаюць

Нейрасеткі робяць цуды з гістарычнай спадчынай Беларусі ШМАТ ФОТА1

Нейрасеткі робяць цуды з гістарычнай спадчынай Беларусі ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы сабралі ўжо 100 тысяч еўра на патрэбы выпушчаных на волю палітвязняў9

Гамельчука вызвалілі ад адказнасці за ўдзел у пратэстах праз тое, што ўжо прайшло пяць гадоў. Гэта такі першы вядомы выпадак5

Трамп і Пуцін могуць сустрэцца на саміце ў Малайзіі3

Затрыманы журналіст Кірыл Пазняк8

Ці сапраўды цыклічны сон дапамагае выспацца?4

Два прычалы і нафтавы танкер пашкоджаны ў нафтаналіўным порце Прыморск пад Пецярбургам пасля атакі БПЛА3

Расіяне праз газавую трубу заходзяць у Купянск, як колісь у Суджу3

«Усё — хлусня і маніпуляцыі». Спецыялісты рэзка адказалі на істэрыю вакол рэканструкцыі Чырвонага касцёла3

Украіна навучылася лепш супрацьстаяць расійскім «Кінжалам»

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Нейрасеткі робяць цуды з гістарычнай спадчынай Беларусі ШМАТ ФОТА1

Нейрасеткі робяць цуды з гістарычнай спадчынай Беларусі ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць