Улада33

Еўрапарламентарыяў не пусцілі ў Беларусь на пляцоўку АЭС

Беларускія службовыя асобы вырашылі не ўпускаць у краіну членаў Еўрапарламента, якія цікавяцца будаўніцтвам на БелАЭС у Астраўцы, паведаміў еўрапарламентарый Пятрас Аўштравічус.

Палітык адзначыў, што акрамя яго хацелі наведаць Беларусь Альгірдас Саўдаргас, Броніс Ропе і нямецкі еўрапарламентарый Рэбека Хармі.

«Мы хацелі пабываць у Мінску, сустрэцца з прадстаўнікамі выканаўчых уладаў, задаць ім пытанні аб будаўніцтве Беларускай АЭС, а пазней, пасля сустрэчы з прадстаўнікамі некалькіх няўрадавых арганізацый, пабываць на пляцоўцы будаўніцтва АЭС у Астраўцы», — сказаў у аўторак агенцтву BNS Аўштравічус.

«Адказ з амбасады Рэспублікі Беларусь у Бельгіі казаў аб тым, што яны не бачаць магчымасці з-за недахопу часу арганізаваць падобныя сустрэчы», — дадаў ён.

Аўштравічус адзначыў, што еўрапарламентарыі планавалі пабываць у Беларусі 20 красавіка, а да дыпламатаў гэтай краіны па пытанні візіту звярнуліся яшчэ на мінулым тыдні. Адмоўны адказ беларусаў члены ЕП атрымалі ў панядзелак. Паводле яго слоў, рашэнне беларусаў не ўпускаць палітыкаў — палітызаванае.

«Я лічу, што гэта рэакцыя беларускіх уладаў на прынятую на мінулым тыдні ў Еўрапарламенце рэзалюцыю, якая асуджае дзеянні беларускіх службовых асоб супраць актывістаў апазіцыі падчас пратэстаў. Іншая справа, што беларуская ўлада не асабліва імкнецца адказваць на пытанні, якія б мы не задавалі», — сказаў Аўштравічус.

Літоўскі ўрад сцвярджае, што БелАЭС будуецца без выканання патрабаванняў бяспекі. Мінск такія абвінавачванні адпрэчвае.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Стала вядома, што здарылася з мужчынам, труп якога адкапалі ў снезе ў Мінску3

Стала вядома, што здарылася з мужчынам, труп якога адкапалі ў снезе ў Мінску

Усе навіны →
Усе навіны

Спіс пунктаў выдачы шуфляў, каб дапамагчы камунальнікам чысціць дарогі і тратуары4

Сіноптыкі памянялі чырвоны на аранжавы ўзровень небяспекі

Беларус зрабіў лыжню на плошчы Перамогі ў самым цэнтры Мінска4

Вышыня снежнага покрыва складае ўжо да 40 см

Гарачую лінію адкрылі ў Мінску для тых, хто мае патрэбу ў дапамозе

Блогер Арцём Рыбакін з жонкай Таіс зноў пераехалі — цяпер у Дубай5

У Мінскім раёне адмянілі заняткі для некаторых вучняў

У мінскім метро скарочаныя інтэрвалы1

Мінабароны РФ пацвердзіла ўдар «Арэшнікам» па Украіне

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, што здарылася з мужчынам, труп якога адкапалі ў снезе ў Мінску3

Стала вядома, што здарылася з мужчынам, труп якога адкапалі ў снезе ў Мінску

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць