Амерыканскі тэлеканал HBO экранізуе знакаміты раман Рэя Брэдберы «451 градус па Фарэнгейце». Дзеянні твора разгортваюцца ў будучыні, дзе гісторыя аб'яўлена па-за законам, а супрацоўнікі пажарнай службы адбіраюць і спальваюць кнігі.
У фільме галоўныя ролі выканаюць Майкл Б. Джордан, вядомы па кінакарціне «Фантастычная чацвёрка», і Майкл Шэнан — «Чалавек са сталі».
Над сцэнарыем да будучага фільма працуюць стваральнікі фільма «99 дамоў», — Рамін Бахрані і Амір Надэры. Першы таксама стане рэжысёрам кінакарціны. Праца над новым праектам толькі пачалася, таму дата выхаду пакуль невядомая.
-
Netflix расказаў пра неверагодны поспех серыяла «Вельмі дзіўныя справы». Серыял уплывае на ўсе сферы жыцця
-
На Захадзе выбухнуў серыял пра каханне расійскага і канадскага хакеістаў
-
Акцёр папулярнага серыяла «Вельмі дзіўныя справы» паўтара года не прызнаваўся пра здымкі. Казаў, што грае ў дакументалцы пра маянэз
Топавы перакладчык паехаў у Беларусь мяняць пашпарт — і сеў за данаты. «КДБ паглядзеў на суму і вырашыў, што ніхто ў здаровым розуме не можа выдаткаваць столькі ўласных грошай»
Каментары