Гісторыя1515

Сцяпашын распавёў пра патрабаванне Ельцына знесці маўзалей Леніна

Былы прэм'ер-міністр Расіі Сяргей Сцяпашын распавёў, што ў 1998 годзе першы прэзідэнт Расіі Барыс Ельцын даручыў яму знесці маўзалей Уладзіміра Леніна, піша ВВС.

ЕРА

Пра рашэнне экс-кіраўніка дзяржавы ён паведаміў у інтэрв'ю часопісу «Гісторык». Яго тэкст апублікаваны на сайце Імператарскага праваслаўнага палесцінскага таварыства, якое цяпер узначальвае Сцяпашын.

«Прылятаю, іду да яго, і ўжо ў кабінеце Ельцын кажа: «Сяргей Уладзіміравіч, я прыняў рашэнне — зносім маўзалей Леніна», — распавёў Сцяпашын.

Сцяпашын сцвярджае, што пагадзіўся выканаць загад Ельцына, але выказаў свае сумневы. «Не гарантую, што пасля гэтага акта я застануся міністрам, а вы — прэзідэнтам», — прыводзіць свае словы былы прэм'ер.

«Па-хрысціянску, вядома, труп Леніна нельга паказваць. Гэта грэх. Але цяпер не час маўзалей прыбіраць, не трэба. Што, ён вам перашкаджае, ці што?» — заявіў тады Сцяпашын. Па яго словах, Ельцын пабурчаў, але аргументы пачуў.

Паводле даных апошняга апытання «Левада-цэнтра», ідэю пахавання цела Уладзіміра Леніна падтрымлівае больш за палову расіян.

Каля траціны мяркуюць, што яго неабходна пакінуць у маўзалеі.

Тыдзень таму дэпутаты ад фракцыі ЛДПР і «Адзінай Расіі» унеслі ў ніжнюю палату парламента законапраект з прапановай аб пахаванні Леніна.

Законапраект выклікаў крытыку спікера Дзярждумы Вячаслава Валодзіна, пасля чаго адзінаросы свае подпісы адклікалі.

Каментары15

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

У навагоднюю ноч месцамі да мінус 20°С, днём да мінус 12°С

Чэргі паўсюль. Што робіцца ў супермаркетах напярэдадні Новага года2

Шакуючая страта года, таямнічыя знікненні, дыкпікі і дэпартацыі — асноўныя людзі і падзеі 2025 года14

У Беларусі зноў працягнулі забарону на ўвоз Nivea1

У мінскім аэрапорце затрымліваюцца авіярэйсы

Навагодняя афіша ў Мінску: куды пайсці пасля бою курантаў6

У якім парадку выкладваць слаі для селядца пад шубай: самы ўдалы рэцэпт4

Украінскія дроны атакавалі НПЗ і порт Туапсэ

«Даўлюся ласосем, бо на карпа не хапіла»: беларусы высмейваюць чарговы фэйк прапаганды21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З Новым годам! За «іх там» — за тых, хто не з намі!6

З Новым годам! За «іх там» — за тых, хто не з намі!

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць