Спорт1111

Кіраўніцтва ЧС па хакеі ў Парыжы папрасіла прабачэння ў беларускай каманды

Старшыня аргкамітэта чэмпіянату свету па хакеі ў Парыжы, прэзідэнт Федэрацыі хакея Францыі Люк Тардыф і прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі хакея (ІІХФ) Рэнэ Фазель выбачыліся перад беларускімі хакеістамі ў сувязі з вобшукам на парыжскім вакзале «Манпарнас» 3 мая, паведамілі БелТА ў Беларускай федэрацыі хакея.

AccorHotels Arena у Парыжы.

Федэрацыя хакея Беларусі атрымала афіцыйны ліст, у якім выказваюцца словы шкадавання ў сувязі з інцыдэнтам. Кіраўнік ІІХФ Рэнэ Фазэль наведаў сёння трэніроўку зборнай Беларусі ў AccorHotels Arena у Парыжы і выказаў словы шкадавання з нагоды вобшуку беларускай каманды, адзначыўшы, што разбіральніцтва з боку Міжнароднай федэрацыі хакея ўжо вядзецца. Таксама Рэнэ Фазэль пажадаў поспеху зборнай Беларусі.

Як паведамлялася, 3 мая ў сталіцы Францыі на чыгуначным вакзале беларуская каманда падверглася пільнаму вобшуку з боку паліцыі. Надгляд доўжыўся каля 20 хвілін, пасля чаго зборная Беларусі прайшла да сябе ў гатэль.

Зборная Беларусі стартуе на сусветным форуме 5 мая сустрэчай у групе В супраць Фінляндыі (17.15). Далей беларуская каманда згуляе 6 мая з Чэхіяй (17.15), 8 мая — з Канадай (17.15), 10 мая — са Швейцарыяй (17.15), 12 мая — з Францыяй (21.15), 13 мая сустрэнецца са Славеніяй (17.15), а завершыць выступленне ў групавой стадыі 16 мая з Нарвегіяй (13.15). Група А (Швецыя, Расія, ЗША, Германія, Латвія, Данія, Славакія, Італія) згуляе ў Кёльне. Чатыры лепшыя каманды з кожнай групы выйдуць у чвэрцьфінал сусветнага форуму.

Каментары11

Цяпер чытаюць

З'явіўся план прапановы Пуціна спыніць вайну ва Украіне16

З'явіўся план прапановы Пуціна спыніць вайну ва Украіне

Усе навіны →
Усе навіны

Беспілотнік на сонечных батарэях з размахам крыла, як у Боінга-747, праляцеў без пасадкі 74 гадзіны2

Зяленскі сустрэнецца з Трампам у панядзелак4

Доктара з Гродна асудзілі за «распальванне варожасці» і «фінансаванне экстрэмізму»2

Былы дарадца прэзідэнта ЗША: Трамп на перамовах не прайграў, але Пуцін відавочна перамог2

Тэлефанаванне Трампа Лукашэнку: што гэта было?24

Беларуска зганяла ў Парыж без візы — не знайшла там ні круасанаў, ні слімакоў. У краме «Фантазія» толькі чабурэкі6

Трамп адклаў на два-тры тыдні ўзмацненне санкцый супраць Расіі пасля перамоваў з Пуціным33

Для Украіны застаецца няпэўнасць3

Маладую прадпрымальніцу са Слоніма асудзілі за ўдзел у пратэстах5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З'явіўся план прапановы Пуціна спыніць вайну ва Украіне16

З'явіўся план прапановы Пуціна спыніць вайну ва Украіне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць