Улада2323

Лябедзька перадаў чысты аркуш паперы міністру Шуневічу — для рапарту аб адстаўцы

Сёньня старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька перадаў у прыёмную грамадзянаў Міністэрства ўнутраных спраў зварот да міністра — чысты аркуш паперы.

Да прыёмнай МУС Лябедзька прыйшоў адзін, але ўвага да ягонай пэрсоны была вялікая: два відэаапэратары ў цывільным яго здымалі, а на розных баках вуліцы Гарадзкі Вал знаходзіліся чатыры міліцыянты ў чыне палкоўнікаў і падпалкоўнікаў.

Сэнс сваёй акцыі спадар Лябедзька патлумачыў:

«На вялікі жаль, падстава для наведваньня МУС дастаткова сумная, таму што тое, што адбылося 1 траўня — гэта проста жах, гэта «адрыжка савецкіх часоў». Я тут выступаў адвакатам ня толькі свайго намесьніка Васіля Палякова, чалавека вельмі інтэлігентнага, спакойнага, якога прывезьлі ў суд у кайданках, правялі закрыты судовы працэс, не пусьцілі сына, які зараз павінен пайсьці служыць у войска.

Я перадаў начальніку прыёмнай, што палітыка палітыкай, але павінны быць і нейкія чалавечыя адносіны. Я расказаў і пра Аляксандра Кабанава, якога блякавалі ў кватэры і пакаралі 11 суткамі толькі за тое, што ён заявіў, што выйдзе ў цэнтар Берасьця з чыстым аркушам паперы. Што, у нас пачалі судзіць ужо за намер? Ён не ўчыніў яшчэ нічога, а яго судзяць! Гэта як ў байцы пра цыгана, які адпраўляе сына па малако, дае збан і лупцуе: «А не разьбі збан». У яго пытаюцца: «За што ты яго б’еш, ён жа нічога яшчэ не разьбіў». «А тады позна будзе», — адказвае цыган. Вось і ў нашых праваахоўных арганаў такія цыганскія замашкі.

Таму гэты чысты ліст паперы — з аднаго боку, такая акцыя салідарнасьці з Кабанавым, Севярынцам, Вінярскім, берасьцейскімі і баранавіцкімі актывістамі (больш за 10 чалавек за 1 траўня знаходзяцца за кратамі).

Другое — гэта прапанова міністру ўнутраных спраў Ігару Шуневічу напісаць рапарт на гэтым аркушы і падаць у адстаўку.

Мне адказалі: на месца гэтага генэрала прыйдзе іншы. Я заўважыў, што 7 траўня — сумная дата: 18 гадоў таму зьнік «іншы» міліцэйскі генэрал —Юры Захаранка.

Да таго ж я перадаў заяву палітычнай рады партыі, якую мы прынялі сёньня, наконт падзеяў 1 траўня. Палкоўнік у мяне заяву і чысты аркуш прыняў».

Анатоль Лябедзька паведаміў, што спадзяецца на рэакцыю, і прывёў прыклад, як пасьля ягонай ранейшай заявы, што ў адным з пастарункаў Савецкага раёну сьмярдзіць каналізацыя, там зрабілі рамонт. Аргумэнт быў такі: «Калі самім міліцыянтам ня сорамна там працаваць, то апазыцыянэрам, якіх туды прывозяць, сорамна за міліцыю».

Каментары23

Цяпер чытаюць

Якая логіка судоў за Гаюн? Мужчына, якога затрымлівалі па гэтай справе, апісаў убачанае6

Якая логіка судоў за Гаюн? Мужчына, якога затрымлівалі па гэтай справе, апісаў убачанае

Усе навіны →
Усе навіны

Рэчыва, якім забілі Навальнага, сінтэзаваў цэнтр «Сігнал». Ён жа ўдзельнічаў у атручэнні палітыка ў 2020 годзе2

Партрэты ваенных злачынцаў «СВА» выставілі ў Брэсце24

Першы беларускі маркетплэйс стаў выкарыстоўваць новы графічны знак беларускага рубля6

Штучны інтэлект Claude абваліў акцыі IBM6

Вашынгтон паставіў новую дату завяршэння вайны ва Украіне — Bloomberg8

Стала вядомая агульная вартасць усіх зямель Беларусі1

Пяскоў: Мэты вайны ва Украіне не дасягнутыя цалкам5

Румынія прыпыніла выдачу віз беларусам7

Лідара Gods Tower не пусцілі на самалёт на Кіпр, гурт паляцеў без яго10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Якая логіка судоў за Гаюн? Мужчына, якога затрымлівалі па гэтай справе, апісаў убачанае6

Якая логіка судоў за Гаюн? Мужчына, якога затрымлівалі па гэтай справе, апісаў убачанае

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць