Кіно

Дэвід Лінч абвясціў пра сыход з кіно

Культавы амерыканскі кінарэжысёр Дэвід Лінч абвясціў, што пасля выхаду на тэлеэкраны ўсіх серый новага «Твін Пікс» перастане здымаць кіно, паведамляе ВВС.

Getty

У гутарцы з аўстралійскім выданнем Sydney Morning Herald аўтар «Дзікіх сэрцам», «Шаша ў нікуды» і «Малхоланд Драйв» сказаў, што яго апошнім праектам на вялікім экране так і застанецца псіхалагічны трылер «Унутраная імперыя» 2006 года.

«Многае змянілася: столькі цудоўных фільмаў праваліліся ў пракаце, а тое, што збірае касу — не тое, чым я хацеў бы займацца», — раскрыў сваю думку пастаноўшчык.

Пры гэтым культавы серыял Дэвіда Лінча «Твін Пікс» з пачатку 90-х вернецца на экраны 21-22 мая з новым сезонам пасля прэм'еры на Канскім фестывалі.

Першая поўнаметражка 71-гадовага цяпер аўтара — «Чалавек-слон» — пабачыла свет у 1977 годзе. Ужо тады выявіўся яго унікальны стыль.

«Ідэі — як дары, яны дыктуюць усё. Ты ідзеш за ідэяй і ўжо не турбуешся пра форму і нейкія там правілы, ты застаешся верным сваім думкам», — раскрыў Лінч свой погляд на творчасць.

«Дзікія сэрцам» ў 1990 годзе прынеслі рэжысёру «Залатую пальмавую галіну» ў Канах. За ўсю кар'еру Лінча чатыры разы намінавалі на «Оскар». Акрамя кінематографа, Лінч таксама захапляецца музыкай, фотапраектамі з высокай модай і трансцэндэнтальнай медытацыяй.

Каментары

Цяпер чытаюць

Дзе цяпер Андрэй Хлястоў — родны брат Аляксея Хлястова, які таксама раней спяваў?

Дзе цяпер Андрэй Хлястоў — родны брат Аляксея Хлястова, які таксама раней спяваў?

Усе навіны →
Усе навіны

Рутэ: Мы наступная цэль Расіі, і мы павінны быць гатовыя да вайны маштабаў той, якую перажылі нашы бабулі і дзядулі8

Польскі генерал: Калі толькі Расія нападзе на НАТА, на 300 кіламетраў у глыбіню яе будзе выпаленая зямля39

Усе квіткі на канцэрт Макса Каржа ў Бухарэсце прададзеныя4

Ліянэлю Мэсі ў Індыі заўтра адкрыюць статую

Шасцікласнік здзейсніў суіцыд у Гомелі9

У суботу пахаладае. Будзе да мінус 11°С1

У мінскім метро зменіцца пах6

Абноўлена Рада па развіцці прадпрымальніцтва. З яе прапаў Тапузідзіс2

Пачаўся суд над забойцам Чарлі Кірка Тайлерам Робінсанам5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе цяпер Андрэй Хлястоў — родны брат Аляксея Хлястова, які таксама раней спяваў?

Дзе цяпер Андрэй Хлястоў — родны брат Аляксея Хлястова, які таксама раней спяваў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць