Літаратура88

Топ-10 самых вядомых сучасных беларускіх пісьменнікаў: наперадзе Бахарэвіч і Горват

Паўгода таму «Вэлком» узяўся за прасоўванне сучаснай беларускай літаратуры і запусціў маштабны праект «Мовабокс». У кавярнях і арт-прасторах па ўсёй краіне з'явіліся адмысловыя скрыні, дзе можна было адшукаць і ўзяць дадому пачытаць творы нашых пісьменнікаў.

Такім чынам кампанія вырашыла пазмагацца са стэрэатыпным уяўленнем пра беларускую літаратуру і паказаць, што не ўсё круціцца вакол вайны, партызаншчыны і селяніна.

Перад пачаткам акцыі «Вэлком» правёў інтэрнэт-апытанне і склаў пэўны вобраз літаратуры ва ўспрыманні беларусаў. Праз паўгода, пасля завяршэння першага этапу «Мовабоксу», гэты вобраз абнавілі і паказалі, як ён змяніўся за гэты час. 

* * *

Што такое «Мовабокс»

У межах праекта беларусаў знаёмілі з творамі чатырох разнапланавых аўтараў: ад прыгодніцкага фэнтэзі Людмілы Рублеўскай да авангардысцкіх вершаў Віктара Жыбуля. Ад казкі-антыўтопіі пра самавызначэнне ад Альгерда Бахарэвіча да пошуку ўласнага Космасу ў беларускай глыбінцы разам з Андрусём Горватам.

Людміла Рублеўская і Юры Жыгамонт падчас старту праекта. Фота Настассі Роўды.

У цэнтры ўвагі на кожным з этапаў знаходзіўся адмысловы набор «Мовабокс» — кніга і звязаныя з ёю прадметы-артэфакты. З іх дапамогай не толькі змест, але настрой і атмасфера раскрываліся больш выразна. Атрымаць гэты набор можна было толькі ў падарунак, прайшоўшы тэст на сайце праекта movabox.by.

Набор «Мовабокс». Фота Настассі Роўды.

У кавярнях Мінска і яшчэ шасці гарадоў кнігі аўтараў-удзельнікаў і іншых беларускіх пісьменнікаў можна было знайсці ў спецыяльных скрынях для беларускамоўнага буккросінгу. 

У блiжэйшы час праект «Мовабокс» працягнецца ў фармаце беларускамоўнага буккросінгу ў сямі гарадах Беларусi, а таксама ў выглядзе movabot.

Каментары8

Цяпер чытаюць

Дзе была зніклая Яна ў свой апошні дзень і дзе яе знайшлі КАРТА2

Дзе была зніклая Яна ў свой апошні дзень і дзе яе знайшлі КАРТА

Усе навіны →
Усе навіны

Летась кліматычная зіма так і не пачалася

Смеццевы калапс у Магілёве: кантэйнеры патанулі ў адходах

Apple упершыню за 14 гадоў стала лідарам рынку смартфонаў1

Расійскага дыпламата на Кіпры знайшлі мёртвым пасля знікнення Баўмгертнера7

У Баранавічах кацяня закруцілі ў слоік і выкінулі на сметнік6

Хлопец выйшаў з клуба і знік — яго шукаюць ужо два тыдні1

Беларуска здзейсніла рэкордны скачок з парашутам і дошкай1

Жонку аднаго з галоўных турэмшчыкаў Беларусі пасадзілі ў калонію за ўдзел у пратэстах10

«Давайце паліць». Ментусава паўтарыла флэшмоб іранскіх жанчын27

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе была зніклая Яна ў свой апошні дзень і дзе яе знайшлі КАРТА2

Дзе была зніклая Яна ў свой апошні дзень і дзе яе знайшлі КАРТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць