Здарэнні11

Пагоня са стралянінай пад Менскам

П’янага кіроўцу даішнікі змаглі спыніць толькі стрэламі па колах.

Дзяржаўтаінспэкцыя Беларусі паведаміла, што ў ноч зь нядзелі на панядзелак пад Менскам адбыўся рэдкі, як для Беларусі, выпадак — пагоня са стралянінай.

Каля дванаццатай гадзіны ночы супрацоўнікі ДАІ заўважылі жоўты «Фольксваген Гольф», які на вялікай хуткасьці імчаўся ў бок Менску. На патрабаваньні спыніцца кіроўца не адрэагаваў. Пачалася пагоня, але «Гольф» лёгка адарваўся ад міліцэйскіх «Жыгулёў». Тады да справы былі падлучаныя іншыя аўтамабілі ДАІ.

У пэўным месцы трасы патрульная машына стала ўпоперак дарогі ды ўключыла міргалкі. Парушальнік не падпарадкаваўся й на хуткасьці блізу 150 км/г праляцеў міма. Пагоня працягвалася, даішнікі пачалі страляць у паветра. Калі ж і гэта не падзейнічала, міліцыянты пачалі страляць па колах. Уцекача спынілі толькі два прабітыя колы.

Высьвятлілася, што ўсе трое хлапцоў у машыне — п’яныя. Прычым уладальнік аўто зь сябрам спалі на заднім сядзеньні, а ў хлапца за стырном выявілі амаль 3 прамілі алькаголю ў крыві — а гэта 1,5 бутэлькі гарэлкі! Да таго ж, высьветлілася, што два гады таму ў яго забралі правы за кіраваньне машынай у нецьвярозым стане. Зараз кіроўцу аўто пагражае буйны штраф, а ўладальніку ў дадатак — пазбаўленьне правоў на 3 гады.

Кіраўніцтва ДАІ, камэнтуючы выпадак, адзначыла, што свой плён далі майстар‑клясы, якія ўжо паўгады ладзяцца для інспэктараў. Іх пачалі праводзіць пасьля выпадку 2 сакавіка на трасе Слуцк‑Менск, калі п’янога кіроўцу даішнікі спынілі з дапамогай грамадзянскіх машын, у якіх знаходзіліся людзі.

Паводле: Арцём Багданаў, Польскае радыё для замежжа

Каментары1

Цяпер чытаюць

Трамп пахваліў пінжак Зяленскага і рассыпаўся ў кампліментах7

Трамп пахваліў пінжак Зяленскага і рассыпаўся ў кампліментах

Усе навіны →
Усе навіны

Праз затрымкі на мяжы некаторыя рэйсы з Варшавы да Мінска пераносяцца на суткі2

У цэнтры Мінска пабудуюць некалькі жылых кварталаў. Дзе для іх знайшлі месца6

«Дык цяпер у Крупкі ехаць, ці што?» У райцэнтры знайшлі такі атмасферны бар, якога няма і ў сталіцы5

У Саратаве драўляная статуя «Ката вучонага» забіла гадавалае дзіця

Азараў закрыў план «Перамога» і перавёў усіх удзельнікаў у рэзерв32

Стала вядома, калі сёння адбудзецца сустрэча Трампа, Зяленскага і лідараў ЕС1

Шоўмэн, футбаліст, быў супраць беларусізацыі — расказваем пра кіраўніка Ліды, які закаханы ў Расію16

Зяленскі прыбыў у Вашынгтон і зрабіў заяву3

«Калі захоча, Зяленскі можа амаль імгненна скончыць вайну з Расіяй» — Трамп напісаў новы допіс37

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп пахваліў пінжак Зяленскага і рассыпаўся ў кампліментах7

Трамп пахваліў пінжак Зяленскага і рассыпаўся ў кампліментах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць