ЗША і Саудаўская Аравія падпісалі абаронных кантрактаў на агульную суму ў 110 мільярдаў даляраў. Аб падпісанні дакументаў было абвешчана ў дзень візіту Дональда Трампа ў Эр-Рыяд.
BREAKING NEWS: President #Trump and Saudi King Salman signed a new $110 billion arms deal. https://t.co/WTqSj8e6kb
— Fox News (@FoxNews) May 20, 2017
Падрабязнасцяў здзелкі прадстаўнікі дзвюх краін не раскрылі. У Белым доме журналістам заявілі, што пакет вайсковых кантрактаў скіраваны на ўмацаванне бяспекі рэгіёну «перад абліччам пагроз з боку Ірана».
Каментары