Музыка

Вызначаныя фіналісты конкурсу «Заспявай 4x4»

Журы конкурсу маладых выканаўцаў назвала імёны тых, хто возьме ўдзел у адукацыйнай сэсіі, студыйным запісу і канцэртах ды пазмагаецца далей за галоўны прыз.

24 заявы было пададзена сёлета на конкурс «Заспявай 4x4», які ладзяць партал TuzinFM.by і фонд «Вяртанне» пры падтрымцы кампаніі «Будзьма беларусамі!». Мэта конкурсу — спалучыць беларускую сучасную паэзію з музыкаю. Яго ўдзельнікі стварылі песні на вершы Эдуарда Акуліна, Ніла Гілевіча, Віктара Жыбуля, Алеся Плоткі, Антона Рудака ды іншых паэтаў. Журы конкурсу вызначыла чатыры фіналісты, з якімі будзе далей весціся праца.

Гэта дуэт Марыя Гаўрыленка і Аліна Казачэнка, гурт «Малала», K3tyvana і гурт «Тутэйшыя».

«Я вылучыў для сябе значную частку песень, якія былі пададзеныя на разгляд. Мяне парадавала рознастылёвасць выканаўцаў, але трохі засмуцілі адносна чаканыя і простыя гукавыя рашэнні. Але акурат над гэтым мы і будзем працаваць надалей з фіналістамі. А тых, хто не патрапіў у фінал, заклікаю не складаць рукі і працягваць працаваць далей», — зазначыў сябра журы і лідар гурта «Палац» Алег Хаменка.

Сёлета конкурс «Заспявай 4x4» праходзіць у новым фармаце — з адукацыйнай сесіяй, майстар-класамі, працай у студыі, справаздачнымі канцэртамі. Пераможцу чакае таксама грашовая ўзнагарода (сёлета яна складае 1000 беларускіх рублёў) і запіс відэакліпа. Сачыце за навінамі конкурсу праз суполкі ў Facebook і УКантакце.

Каментары

Цяпер чытаюць

Затрымалі кіраўніцтва Цэптар Банка8

Затрымалі кіраўніцтва Цэптар Банка

Усе навіны →
Усе навіны

Літоўская чыгунка перастане вазіць расійскую нафту ў Калінінград3

Барысаўскаму блогеру адпомсцілі за ролік, зняты ў лесе

Лукашэнка расказаў, як абмацюкаў амерыканцаў17

Не прабыў на фронце і пяці дзён, застаўся толькі абгарэлы труп. У вайне супраць Украіны загінуў ураджэнец Светлагорскага раёна8

У Лютэранскім садзе ў Вільні ўшанавалі памяць Францішка Аляхновіча

Заснавальніка папулярнага гродзенскага сайта S13 асудзілі на 3,5 гады калоніі3

Ці абавязкова, каб на цырымоніі рэгістрацыі шлюбу прысутнічалі сведкі?

Ва Украіне заявілі, што знішчылі адзін расійскі «Арэшнік» проста на палігоне3

А дзе Пратасевіч? Ён прапаў. Яго не відаць ужо два з паловай месяцы10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрымалі кіраўніцтва Цэптар Банка8

Затрымалі кіраўніцтва Цэптар Банка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць