Аўтарка бестселера «Гэта Беларусь, дзетка» праз краўдфандынг збірае грошы на гід па Мінску
Засталося тры дні да завяршэння кампаніі па зборы сродкаў на гід для замежных турыстаў «Мінск у шкарпэтках». Ужо ёсць 9 тысяч еўра, але трэба 15 тысяч.
Выданне пазіцыянуецца як «адзіны гід па гэтай нязведанай частцы Еўропы, Беларусі, Мінску. Вачыма мясцовых жыхароў, вясёлы і з малюнкамі».
Падтрымаць кампанію можна тут.

Фота kickstarter.com

Маша Чаракова нарадзілася ў Беларусі, але калі ёй было восем гадоў, сям’я пераехала ў Галандыю. Пасля заканчэння магістратуры беларускія карані сталі нагадваць пра сябе, і Маша вырашыла вярнуцца на некалькі гадоў у Беларусь.

Фота kickstarter.com
Тут яна напісала бестселер «Гэта Беларусь, дзетка», знайшла каханне, пачала развіваць сацыяльны бізнэс.
Каментары