Улада66

Макей з Латушкам у Мадрыдзе: чыталі Багдановіча, выказалі захапленне беларускамоўнай іспанкай

У інтэрнэце з'явіліся фота з прэзентацыі зборніка перакладаў Багдановіча на іспанскую мову. Адбылася яна ў Мадрыдзе. 

Што адметна, на той прэзентацыі прысутнічаў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей і пасол у Францыі і Іспаніі Павел Латушка (адбылося гэта ў межах першага афіцыйнага візіту ў Іспанію). 

«Наша Ніва» спыталася ў адной з удзельніц сустрэчы — іспанскага філолага Анхелы Эспіносы (якая і выканала пераклады), пра яе ўражанні ад сустрэчы з беларускімі чыноўнікамі. 

Анхела Эспіноса пасярэдзіне. Фота са старонкі Веры Кухаравай.

«Размаўлялі мы пераважна пра Багдановіча, пра яго значэнне ў беларускай літаратуры. Макей казаў, што акурат культурныя і літаратурныя мерапрыемствы спрыяюць збліжэнню народаў, нават далёкіх (геаграфічна, ідэалагічна, гістарычна і г.д.), Латушка сказаў, што ў адносінах паміж краінамі бываюць канфлікты і непаразуменьні, і ў наш турбулентны час — тым больш, але мастацва і літаратура, і асабліва такія майстры, як Багдановіч — вечныя. І гэта, маўляў, знаходзіцца па-над канфліктамі і палітычнымі інтэрэсамі. Таксама яны спрабавалі наладзіць кантакт з прадстаўнікамі дыяспары», — сказала нам Эспіноса. 

«Гавораць яны па-беларуску вельмі добра. Хаця іхні перакладчык і перакладаў з іспанскай на рускую. Таксама яны выказалі захапленне маёй гісторыяй і асабіста паціснулі руку. Казалі, ім прыемна, што дзяўчына з такой далёкай краіны дасканала вывучыла беларускую мову і робіць якасныя пераклады, падзячылі, карацей», — падсумавала перакладчыца. 

Каментары6

Цяпер чытаюць

Лукашэнка адпускае літоўскія фуры1

Лукашэнка адпускае літоўскія фуры

Усе навіны →
Усе навіны

На Падляшшы экспрэс «Зубр» збіў трох белавежскіх зуброў1

Пасажыры British Airways больш за 13 гадзін ляцелі з целам памерлай на борце жанчыны

Еўропа апынулася пад прыцэлам: іранскія ракеты паказалі нечаканую далёкасць19

Бацька са Слуцка папрасіў дзяржаву забраць яго дзяцей дзеля аднаўлення маральных сіл2

У ізраільскіх Арадзе і Дзімоне — каля 200 пацярпелых у выніку трапляння іранскіх ракет10

Сёння ў Хатыні было ўсё кіраўніцтва. Лукашэнка не паехаў ФОТЫ28

Кацярына Андрэева: Адчуваю сябе дыназаўрам альбо іншапланецянінам, які зваліўся з Месяца на Зямлю і цяпер проста вучыцца хадзіць4

«Проста катастрофа». Прапагандыстка Сіманьян распавяла, што адно з яе дзяцей невылечна хворае16

26‑гадовую інтэрнэт-маркетолага асудзілі за палітыку4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка адпускае літоўскія фуры1

Лукашэнка адпускае літоўскія фуры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць