Здароўе1414

Карыесу канец? Навукоўцы распрацавалі паласкальнік для зубоў новага пакалення

Расійскія навукоўцы распрацавалі ўнікальны склад зубнога паласкальніка, які істотна змяняе склад мікрафлоры зубоў, знішчае бактэрыі зубнога налёту і зніжае імавернасць запалення дзяснаў, паведамляецца на сайце geektimes.ru. Клінічная апрабацыя раствору паласкальніка была праведзеная на добраахвотніках з кафедры стаматалогіі Кіраўскага дзяржаўнага медыцынскага універсітэта.

Навукоўцы сцвярджаюць, што стаматолагі сёння актыўна вырашаюць задачу прафілактыкі карыесу з выкарыстаннем раствораў, якія не ўтрымліваюць фтору.

Пры гэтым зубная шчотка з пастай чысціць максімум 61% налёту, і тое толькі з жавальных, язычных і шчокавых паверхняў. Толькі нешматлікія пацыенты выкарыстоўваюць зубную нітку, матывуючы гэта адсутнасцю часу. Найбольш папулярнымі становяцца паласкальнікі, бо іх часціцы пранікаюць і ў міжзубныя прамежкі. Расійскія навукоўцы у партнёрстве з медыцынскімі спецыялістамі распрацавалі новы тып паласкальнікаў для рота на аснове наначасціц металаў, які пры рэгулярным выкарыстанні зніжае рост патагенных бактэрый на 83%, зніжаючы рызыку развіцця карыесу і захворванняў парадонту.

У выніку праведзеных іспытаў было выяўлена, што ўжо на працягу першых 24 гадзін адбывалася інгібаванне (падаўленне) росту бактэрый зубнога налёту пры выкарыстанні розных раствораў наначасціц металаў.

«Клетка патагеннага мікраарганізма памірае ў выніку хімічнай дэструкцыі яе сценак і розных мембран, у тым ліку і мембран арганэл клеткі», — кажа суаўтар праекта, дэкан стаматалагічнага факультэта Кіраўскага ДМУ, к.м.н. Святлана Громава. «У дачыненні да залацістага стафілакока і большасці кокаў бактэрыцыдныя і бактэрыястатычныя ўласцівасці прэпарату часам значна пераўзыходзяць дзеянне антыбіётыкаў».

Кіраўнік навуковай групы Георгій Фралоў распавёў аб навуковых высновах эксперыментаў: «Іёны металаў і іх дысацыяваныя злучэнні забіваюць мікраарганізмы. Найбольш моцным бактэрыцыдным дзеяннем валодае срэбра, меншым — медзь і золата. Мы зафіксавалі ў ходзе даследавання, што падчас выкарыстання паласкальнікаў на аснове аксідаў металаў значна зніжаецца колькасць мяккага зубнога налёту на паверхнях зубоў (да 83%), зніжаецца колькасць патагеннай мікрафлоры аж да поўнага яе знішчэння».

Георгій Фралоў

Цяпер распрацоўшчыкі займаюцца рэгістрацыяй складу і афіцыйным патэнтаваннем яго ў якасці паласкальніка.

Праўда, да канца не вядома, ці будуць у раствору пабочныя эфекты.

Каментары14

Цяпер чытаюць

Сёння Мінск прачнуўся ўначы ад гучнага гука, падобнага да дрона9

Сёння Мінск прачнуўся ўначы ад гучнага гука, падобнага да дрона

Усе навіны →
Усе навіны

Палякі купляюць дамы ў Беларусі — цікавяцца, ці хопіць на жыццё еўрапейскай пенсіі, і радуюцца смешным выдаткам25

Міністр адказаў на чуткі пра скарачэнне дэкрэтнага адпачынку ў Беларусі

Аляксандр Авечкін стаў другім хакеістам у гісторыі НХЛ, які закінуў 1000 шайб3

Перад сустрэчай з Лукашэнкам Коўла забаўлялі расказамі пра зімовую рыбалку5

Беларускі мотагоншчык цудам выжыў пасля падзення са скалы 1

Заходнія дыпламаты паўдзельнічалі ў жалобных мерапрыемствах у Хатыні10

Не толькі ў Беларусі. Продажы кітайскіх аўто ў Еўропе растуць шалёнымі тэмпамі4

Пашынян у метро эмацыйна паспрачаўся з пасажыркай наконт Карабаха7

Падрабязнасці дыверсіі ў Чэхіі: падпалены завод вырабляў цеплавізары для УСУ2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сёння Мінск прачнуўся ўначы ад гучнага гука, падобнага да дрона9

Сёння Мінск прачнуўся ўначы ад гучнага гука, падобнага да дрона

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць