Грамадства1616

«Выглядае, што ніхто нічога адкрываць не збіраецца». Бацька распавядае пра спробу запісаць сына ў беларускамоўны клас, абяцаны ўладамі

Тыдзень таму мы друкавалі спіс школ і гімназій Мінска і буйных гарадоў Беларусі, дзе можна атрымаць адукацыю па-беларуску. Як высветлілася, на практыцы карцінка выглядае крыху інакш. Прынамсі ў адной сталічнай школе пра тое, што ў бліжэйшым навучальным годзе ў іх могуць адкрыць беларускамоўны клас, нават не чулі.

Гаворка пра сярэднюю школу № 168 у Кастрычніцкім раёне. Паводле звестак Камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама і Упраўлення адукацыі, спорту і турызму адміністрацыі раёна, тут збіраюцца адкрыць першы клас з навучаннем на беларускай мове, трэба толькі ахвотныя вучыцца.

Пабачыўшы, што сёлета Кастрычніцкі раён нарэшце з’явіўся на карце беларускамоўных навучальных устаноў, чытач «Нашай Нівы» Яўген шчыра ўзрадаваўся. Бацьку ў верасні якраз адпраўляць дзіця ў першы клас.

Калі ж ён звярнуўся да кіраўніцтва школы, яму сказалі, што адкрываць нічога не збіраюцца. Пазней у адміністрацыі раёна патлумачылі, што ў школе хутка з’явіцца новы дырэктар, таму і адбылося гэтае непаразуменне. Але бацька будучага першакласніка ўпэўнены, што размовы пра беларускамоўны клас — не больш, чым пустыя абяцанні.

«Выглядае, што ніхто нічога адкрываць тут не збіраецца, хоць спецыяліст Упраўлення адукацыі раёна запэўнівала, што інфармацыяй пра беларускамоўны клас усе валодаюць, — распавядае Яўген. —

Справа ў тым, што каля нас ёсць два дзіцячыя садкі з беларускамоўнымі групамі. І як мне патлумачылі, менавіта пад іх і запланавалі адкрыццё беларускамоўнага класа, калі набярэцца пэўная колькасць заяў. Але маё далейшае невялічкае расследаванне паказала, што пра клас ніхто не ведае ні ў школе, ні ў дзіцячых садках. Пэўна, усё робіцца для таго, каб гэтых заяў не набралася».

Бацька звязваўся з загадчыцамі двух дзіцячых садкоў № 465 і № 456 — тыя пра клас не ў курсе. Размаўляў з некаторымі бацькамі — першы раз чуюць. Яўген заклапочаны тым, што праз неінфармаванасць беларускамоўны клас у Кастрычніцкім раёне так і застанецца на паперы.

Каментары16

Цяпер чытаюць

«Яна не выглядала шчырай, была ў масцы». Паўлючэнка пра сустрэчу Калеснікавай з беларускімі журналістамі10

«Яна не выглядала шчырай, была ў масцы». Паўлючэнка пра сустрэчу Калеснікавай з беларускімі журналістамі

Усе навіны →
Усе навіны

У цягніку Віцебск—Мінск п'яны пасажыр ударыў спадарожніка нажом у шыю1

Памёр расійскі пісьменнік Рой Мядзведзеў2

Мацкевіч — Пракоп’еву: Ціханоўскі — таксама індывідуальны гулец, сышліся дзве адзіноты. У вас абодвух нічога не атрымаецца25

Галоўны апанент Орбана прызнаўся, што ўляпаўся ў сэкс-скандал. «Класічны кампрамат расійскага тыпу»25

Вяртаецца сцюжа. Месцамі да мінус 24°С

У Мінску прадалі кватэру Герасімені9

Найбольш папулярны тэатр у Мінску пакінуў ягоны дырэктар

Уначы амаль па ўсёй краіне была плюсавая тэмпература

Пісаў у чатах па-беларуску і сам рамантаваў сваё аўто. Кіраўніка інавацый IT-кампаніі 4RM Systems кінулі за краты за палітыку1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Яна не выглядала шчырай, была ў масцы». Паўлючэнка пра сустрэчу Калеснікавай з беларускімі журналістамі10

«Яна не выглядала шчырай, была ў масцы». Паўлючэнка пра сустрэчу Калеснікавай з беларускімі журналістамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць