Усяго патроху

Беларускія блогеры зьбіраюцца зарабіць $4000 на апэрацыю Міхасю Ларыну

Беларускія блогеры вырашылі аб’яднаць свае сілы, каб дапамагчы Міхасю Ларыну хлопцу, якому тэрмінова патрабуецца апэрацыя коштам 350 тыс. эўра.

Сабраць грошы блогеры зьбіраюцца, перамогшы ў адным з інтэрнэт-конкурсаў. Для гэтага ім трэба з нуля стварыць блог, які па выніках конкурсу будзе вышэй сваіх супернікаў у рэйтынгу Яндэкс.Блогі да 10 кастрычніка. Пераможца атрымае 4000 даляраў, і менавіта гэтую суму беларускія блогеры пастанавілі перадаць у фонд дапамогі Міхасю Ларину. Туды сама яны зьбіраюцца перадаць прыбыткі ад рэклямы, якая зьмяшчаецца на блогу.

Блог трымаецца ў лідэрах, аднак для перамогі, кажа адміністратар рэсурсу, блогер і журналіст Арсень Краўчанка, «неабходна, каб на нас як мага болей спасылаліся іншыя блогеры, а таксама каб нас чытала як мага болей людзей ”. Блог, створаны добраахвотнікамі, піша на самыя розныя тэмы, у тым ліку пра інтэрнэт, байнэт і чалавека ў ім. Падрабязьней пра акцыю тут.

Кантакты ініцыятараў: [email protected] або [email protected], ICQ: 166510200.

Дадатковая інфармацыя пра Міхася й акцыю даступная на сайце праекту.

Як пералічыць грошы

Пералічыць грошы Міхасю вельмі проста — дастаткова зайсьці ў любое аддзяленьне «Беларусбанку» й мець з сабой рэквізыты ягонага рахунку. Квітанцыю запаўняць ня трэба, пашпарт не патрэбны.

Рэквізыты рахунку:
Філіял 511 ААТ «ААБ Беларусбанк», код 815 УНП 100349858 р/с 3819382103561для пералічэньня на рахунак №01000019 для Ларына Міхася.

Кашалькі Webmoney. У далярах ЗША — Z622038393970, эўра — E286206891870, расейскіх рублях R695931672751, беларускіх рублях — B411817094794.

Каментары

Стала вядома, што здарылася з мужчынам, труп якога адкапалі ў снезе ў Мінску3

Стала вядома, што здарылася з мужчынам, труп якога адкапалі ў снезе ў Мінску

Усе навіны →
Усе навіны

Спіс пунктаў выдачы шуфляў, каб дапамагчы камунальнікам чысціць дарогі і тратуары4

Сіноптыкі памянялі чырвоны на аранжавы ўзровень небяспекі

Беларус зрабіў лыжню на плошчы Перамогі ў самым цэнтры Мінска4

Вышыня снежнага покрыва складае ўжо да 40 см

Гарачую лінію адкрылі ў Мінску для тых, хто мае патрэбу ў дапамозе

Блогер Арцём Рыбакін з жонкай Таіс зноў пераехалі — цяпер у Дубай5

У Мінскім раёне адмянілі заняткі для некаторых вучняў

У мінскім метро скарочаныя інтэрвалы1

Мінабароны РФ пацвердзіла ўдар «Арэшнікам» па Украіне

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, што здарылася з мужчынам, труп якога адкапалі ў снезе ў Мінску3

Стала вядома, што здарылася з мужчынам, труп якога адкапалі ў снезе ў Мінску

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць