Улада1919

Кіраўнік «Эха Масквы» паспрачаўся з Лукашэнкам пра падатак на дармаедства ФОТА

29 чэрвеня Аляксандр Лукашэнка сустрэўся ў Маскве з кіраўнікамі найбуйнейшых расійскіх СМІ ў Клубе галоўных рэдактараў ТАСС. Гутарка працягвалася каля трох гадзін, галоўная тэма — беларуска-расійскія адносіны. Больш падрабязна пра сустрэчу Еўрарадыё распытала галоўнага рэдактара «Эха Москвы» Аляксея Венедзіктава. 

Фота з інстаграма Аляксея Венедзіктава

«Нічога асаблівага ў гэтай сустрэчы не было, — гаворыць Венедзіктаў. — Што датычыцца пытанняў да Аляксандра Лукашэнкі, то я магу казаць пра тэмы, якія ўздымаў сам. Гэта пытанне па тэме візавага, мытнага канфлікту, які ўзнік паміж Расіяй і Беларуссю і цягнецца ўжо год. Спытаў пра так званы падатак на дармаедства, і мы з Аляксандрам Рыгоравічам даволі моцна паспрачаліся па гэтым пытанні. Мы ўздымалі пытанне пра канкурэнцыю паміж беларускімі і расійскімі таварамі. Ну, і іншыя пытанні, якія задавалі мае калегі». 

«Мы дамовіліся з беларускім кіраўніком працягнуць размову, - гаворыць Аляксей Венедзіктаў. — 12—13 ліпеня ў Мінску адбудзецца сусветны кангрэс Сусветнай асацыяцыі рускамоўнай прэсы. Ён нас туды паклікаў, і я паеду. Таму мы працягнем нашу размову, у тым ліку і па выніках сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна.

Я ўжо сівы воўк і разумею, што лідары дзяржаваў, калі сустракаюцца з рэдактарамі, ніколі цалкам не бываюць шчырымі… Але не, ён быў даволі… не скажу шчыры, але адкрыты, (…) прамы, жорсткі, у тым ліку і калі ўзгадваў свае адносіны з Барысам Ельцыным, з прэзідэнтам Кучмай, з Пуціным, з Парашэнкам…

Паўтаруся, што мяне здзіўляе ўзровень жорсткасці і адкрытасці, якую дазволіў сабе Лукашэнка. Мы ў Расіі ад гэтага крыху адвыклі. Натуральна, прэзідэнт Пуцін нашмат болей дыпламатычны. Напрыклад, гісторыя з высылкай у Азербайджан расійскага грамадзяніна (гаворка пра блогера Аляксандра Лапшына, якога затрымалі ў Мінску па запыце Азербайджана). Гэты грамадзянін меў тры грамадзянствы — расійскае, ізраільскае і ўкраінскае. Па словах Лукашэнкі, Беларусь чакала, калі адна з гэтых краінаў забярэ свайго грамадзяніна. І, па словах Аляксандра Лукашэнкі, ніхто не пажадаў гэтага зрабіць. Ён так сказаў, але гэта ж можна і праверыць! Дастаткова задаць пытанне тром міністрам замежных спраў.

Аляксандр Лукашэнка папракнуў мяне ў тым, што я з ім не размаўляў ужо гадоў так з 10, што не запрашаю яго ў эфір, не прыязджаю ў Мінск. Што я магу ведаць пра Беларусь пасля размовы з прэзідэнтам? Я мушу туды прыехаць! Што і зраблю 11 ліпеня».

Каментары19

Спявак Дзмітрый Калдун паказаў сваю мінскую кватэру недалёка ад Драздоў ШМАТ ФОТА16

Спявак Дзмітрый Калдун паказаў сваю мінскую кватэру недалёка ад Драздоў ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску цэлую вуліцу накрыла «антрапагенным» снегам4

Улады Непала аб'явілі план ачысткі Эверэста ад смецця4

Бабарыка і Калеснікава прыехалі ў Германію. Іх сустрэў міністр замежных спраў32

Міністр сувязі паабяцаў за 5 гадоў павялічыць хуткасць мабільнага інтэрнэта ў 4 разы2

«Можна ўявіць, наколькі амаральнай асобай з'яўляецца стваральнік гэтага нялюдскага механізму»21

У Гдыні на тэрыторыі вайсковай часці затрымалі п'янага беларуса1

Ганне Лукашэнка далі прэмію «За духоўнае адраджэнне»13

Амерыканцы ўпершыню запрасілі на перамовы з украінцамі еўрапейцаў, катарца і турка4

У Чэрвеньскім раёне за 185 тысяч даляраў прадаюць сядзібу з 200‑гадовай гісторыяй2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Спявак Дзмітрый Калдун паказаў сваю мінскую кватэру недалёка ад Драздоў ШМАТ ФОТА16

Спявак Дзмітрый Калдун паказаў сваю мінскую кватэру недалёка ад Драздоў ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць