Свет1212

ЕСПЧ падтрымаў забарону на нашэнне паранджы ў Бельгіі

Еўрапейскі суд па правах чалавека прызнаў, што ўведзеная ў Бельгіі забарона на нашэнне паранджы не парушае палажэнняў Еўрапейскай канвенцыі, піша ВВС.

Reuters

Згодна з рашэннем ЕСПЧ, забарона адпавядае нормам дэмакратычнага грамадства і яе можна разглядаць у якасці адной з важных «умоў сумеснага пражывання», якое накіраванае «на абарону правоў і свабод іншых грамадзян».

У ЕСПЧ звярнуліся тры жыхаркі Бельгіі, якія настойвалі на тым, што забарона на нашэнне мусульманскага адзення, якое цалкам закрывае твар, парушае іх правы. Дзве з іх патрабавалі прызнаць агульнанацыянальную забарону на нашэнне паранджы парушаючай іх правы.

Абедзве жанчыны адстойвалі сваё права з'яўляцца ў грамадскіх месцах у нікабе — мусульманскім жаночым галаўным уборы, які закрывае твар, з вузкім прарэзам для вачэй. Агульнанацыянальны закон спрабавалі аспрэчыць у Страсбургу жыхарка горада Схарбек грамадзянка Бельгіі Самія Белкасэм і грамадзянка Марока Яміна Асар, якая жыве ў горадзе Льеж.

Белкасэм прызналася, што пасля ўвядзення забароны перастала насіць нікаб праз асцярогі, што яе могуць аштрафаваць ці пасадзіць у турму. Асар палічыла за лепшае зусім не выходзіць на вуліцу, каб выканаць рэлігійныя прадпісанні і не парушыць законаў краіны.

Яшчэ адна жанчына — бельгійка Фозія Дакір — паскардзілася на аналагічныя забароны, уведзеныя трыма бельгійскімі муніцыпалітэтамі яшчэ ў 2008 годзе.

Бельгія ўвяла агульнанацыянальную забарону на нашэнне ў грамадскіх месцах галаўных убораў, цалкам або часткова закрываюць твар, у 2011 годзе — «з меркаванняў бяспекі». Яшчэ да ўвядзення агульнанацыянальнай забароны, у 2008 годзе, забараніць нашэнне паранджы вырашылі ўлады некалькіх муніцыпалітэтаў (Пепенстэр, Дызон і Вэрв'е).

ЕСПЧ прыйшоў да высновы, што агульнанацыянальная забарона не парушае правы на павагу прыватнай і сямейнага жыцця, права на свабоду выказвання думкі, сумлення і рэлігіі (арт. 8-9 Канвенцыі па правах чалавека). Таксама суд не выявіў парушэнняў арт. 14 (забарона дыскрымінацыі).

За апошнія некалькі гадоў шэраг еўрапейскіх краін увялі абмежаванні на нашэнне ў грамадскіх месцах жаночага мусульманскага адзення. Францыя ў 2011 годзе стала першай еўрапейскай краінай, якая афіцыйна забараніла насіць паранджу і іншае падобнае адзенне ў грамадскіх месцах.

У тым жа годзе забарона была ўведзеная ў Бельгіі, а ў верасні 2016 года аналагічны законапраект ухваліла ніжняя палата парламента Швейцарыі.

Каментары12

Цяпер чытаюць

Затрымалі аднаго з удзельнікаў ювелірнага брэнда Belaruskicry Ягора Бужылава. Прапагандысты паказалі яго2

Затрымалі аднаго з удзельнікаў ювелірнага брэнда Belaruskicry Ягора Бужылава. Прапагандысты паказалі яго

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп ударыў па даходах Расіі праз Індыю13

Ці перагорнем старонку 2020-га? Бугай мае на ўвазе адно, а Лукашэнка — зусім іншае18

Хлопец вярнуўся з Польшчы ў Гродна праз камісію па вяртанні — крыміналку пакуль не спынілі17

Ініцыятыва Maldzis выкупіла «Вялікае мастацтва артылерыі» Казіміра Семяновіча8

Настаўнікам у школах забаранілі карыстацца мабільнымі тэлефонамі падчас урокаў3

«Ультраэкзотыка для самотнага турыста». Ці зацікавіць Іран беларусаў і ці паедуць турысты з Ірана ў Беларусь1

Паглядзіце, якія рэчы стварылі беларускія дызайнеркі, натхняючыся Палессем і пераасэнсоўваючы асабісты боль5

Сярожамі і Валодзямі цяпер называюць зрэдзьчас5

У ЗША бяздомны мужчына забіў 23-гадовую ўкраінскую мастачку і мадэль5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрымалі аднаго з удзельнікаў ювелірнага брэнда Belaruskicry Ягора Бужылава. Прапагандысты паказалі яго2

Затрымалі аднаго з удзельнікаў ювелірнага брэнда Belaruskicry Ягора Бужылава. Прапагандысты паказалі яго

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць