Эканоміка

У Люксембургу пройдзе Беларуска-еўрапейскі эканамічны форум

Чарговы замежны форум для патэнцыйных інвэстараў улады Беларусі правядуць 27 кастрычніка ў Люксэмбургу. Форум будзе мець статус беларуска-эўрапейскага.

Пра гэта паведамляе Нацыянальнае агенцтва інвэстыцый і прыватызацыі.

Паводле ведамства, галоўнай мэтай Беларуска-эўрапейскага эканамічнага форуму — стварэньне пляцоўкі для наладжваньня ўзаемадзеяньня беларускіх крэдытна-фінансавых установаў з эўрапейскімі партнэрамі, прасоўваньне распрацовак беларускай эканомікі ў заходніх дзелавых колах, прыцягненьне заходніх інвэстыцый у новыя вытворчыя магутнасьці Беларусі.

«Выбар пляцоўкі для правядзеньня Беларуска-эўрапейскага эканамічнага форуму абумоўлены прызнаным аўтарытэтам Люксэмбургу ў сфэры міжнародных фінансаў, — адзначаюць у агенцтве. — Гэта вядучы ў Эўропе і другі ў сьвеце пасьля ЗША інвэстыцыйны цэнтар. Краіна з паўмільённым насельніцтвам налічвае амаль 4 тысячы інвэстыцыйных фондаў і 143 банкі. Сукупны капітал люксэмбурскай фінансавай сыстэмы складае больш за 740 мільярдаў эўра».

Як разьлічваюць арганізатары, зручнае геаграфічнае разьмяшчэньне дазволіць прыцягнуць да ўдзелу ў форуме нямецкія, францускія, бэльгійскія, нідэрляндзкія кампаніі.

Беларусь раней ужо арганізоўвала інвэстыцыйныя форумы ў Фанкфурце-на-Майне, Лёндане, Нью-Ёрку, Стамбуле, Сэуле. Аднак пазытыўна зьмяніць інвэстыцыйны імідж Беларусі яны не змаглі.

«Праводзіць такія форумы трэба. Калісьці, больш за 20 гадоў таму, і я таксама ўдзельнічаў у падобных мерапрыемствах, — выказаў меркаванне карэспандэнту Радыё Свабода экс-старшыня Нацыянальнага банку Станіслаў Багданкевіч. — Іншая справа, што калі мы гаворым пра эфэкт, то трэба найперш, каб для інвэстыцый былі спрыяльныя ўнутраныя ўмовы. Бо ў Беларусі дасюль не праведзеныя эканамічныя рэформы, краіна ў ізаляцыі. Трэба, каб быў спрыяльны інвэстыцыйны клімат, каб паважалі ўласнасьць».

Каментары

Цяпер чытаюць

Як выглядае стылёвы дом новай рэктаркі Акадэміі мастацтваў коштам паўмільёна даляраў3

Як выглядае стылёвы дом новай рэктаркі Акадэміі мастацтваў коштам паўмільёна даляраў

Усе навіны →
Усе навіны

«І я пацалую табе руку, калі будуць курчыцца Фукуяма, Леві і Кісінджэр». Як Азаронак фліртаваў з Дугінай21

Сяргей узяў грошы за кантракт і пайшоў здавацца ў палон пры першай магчымасці. Пакручасты лёс беларуса, які падпісаўся ваяваць за Расію21

Стаў вядомы прысуд адыёзнаму функцыянеру БРСМ з педафільскім мінулым, якога судзілі за здраду дзяржаве6

Вікторыя Кульша: Рэчыцкая калонія — гэта пекла2

Стала вядома, дзе цяпер працуе Андрэй Ярмак15

Касмічную турыстку Марыну Васілеўскую назвалі выдатнай мінчанкай

На сёння запланаваны рэйс Дубай — Мінск1

У Барысаве адкрылі «разумную» аўтамыйню. Яе фішка — у незвычайнай прыбіральні3

У Мінску адмянілі ўшанаванне памяці ахвяр гета «з меркаванняў бяспекі»15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як выглядае стылёвы дом новай рэктаркі Акадэміі мастацтваў коштам паўмільёна даляраў3

Як выглядае стылёвы дом новай рэктаркі Акадэміі мастацтваў коштам паўмільёна даляраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць