Грамадства11

У Віцебску адмовілі друкаваць улётку кандыдата на «тарашкевіцы»

У Віцебску акруговая камісія адмовілася друкаваць улётку кандыдата ў дэпутаты ад Аб’яднаных дэмакратычных сіл Таццяны Севярынец. Сябрам камісіі не спадабалася тое, што яна была напісаная на «тарашкевіцы».

У Віцебску акруговая камісія адмовілася друкаваць улётку кандыдата ў дэпутаты ад Аб’яднаных дэмакратычных сіл Таццяны Севярынец. Сябрам камісіі не спадабалася тое, што яна была напісаная на «тарашкевіцы».

Як паведаміла Рацыі Таццяна Севярынец, раніцай да яе патэлефанавалі з акруговай камісіі і пведамілі, што не могуць надрукаваць яе агітацыйную ўлётку таму што яна напісаная на «нейкай не зразумелай мове».

Высветлілася, што сябры камісіі пад незразумелай мовай мелі на ўвазе «тарашкевіцу», якую, згодна з нядаўна прынятым законам, нельга будзе выкарыстоўваць з наступнага года.

Вось што распавяла Рацыі Таццяна Севярынец:

‑ Яны кажуць, што нейкая мова незразумелая. Але я ім патлумачыла, што гэта мова, на якой друкуецца газета «Наша ніва», на якой я пішу па‑беларуску. І якая не забароненая.

У выніку бакі прыйшлі да згоды, што ўлётка будзе надрукаваная на «наркамаўцы». Здаецца, ў справе можна было паставіць кропку. Аднак тут сябры камісіі ўважліва азнаёміліся за зместам улёткі, і перапалохаліся яшчэ больш. Паводле Таццяны Севярынец, у звароце да выбаршчыкаў яна ўзняла пытанні, якія, на яе думку, найбольш хвалююць беларусаў. А галоўная з іх — згубленне маральных арыентыраў. Ва ўлётцы прыводзяцца дадзеныя статыстыкі, згодна я якімі Беларусь знаходзхіцца на адным з першых месцаў у свеце па колькасці самагубстваў, а кожны трэці шлюб у краіне —распадаецца.

Пакуль камісія дакладна так і адказала — ці будзе яна друкаваць улётку кандыдата ў дэпутаты Таццяны Севярынец. Сама э прэтэндэнтка з нецярпеннем чакае, ці паажуць сёння ўвечары яе тэлевізійны выступ, які таксама быў вельмі крытычны ў адносінах да ўлады.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Рамана Пратасевіча ўзялі вядоўцам на СТБ21

Рамана Пратасевіча ўзялі вядоўцам на СТБ

Усе навіны →
Усе навіны

Сын Сяргея Бульбы, які збірае грошы ў Польшчы, кажа, што беларуская міліцыя падкінула яму наркотыкі19

Тэлефонныя махляры пачынаюць званіць ад імя паліклінік, палохаючы эпідэміяй грыпу3

Ціханоўская: Беларусы не здаліся6

Вырашыўся лёс хлопчыка, які трапіў у прытулак з-за таго, што маці не адправіла яго ў школу2

Спікер Сейма Літвы дапусціў змяненне адносін з Беларуссю: адны толькі санкцыі даюць вынік, але не канчатковы7

Сыну рэжысёра Роба Райнера выставілі абвінавачванні ў забойстве бацькоў

Гродзенскага праграміста з 23‑гадовым стажам адправілі за краты за палітыку

Канчаткова дэмантуюць таксафоны5

Ва Украіне знайшлі шары з беларускімі цыгарэтамі, якія ляцелі ў Польшчу

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Рамана Пратасевіча ўзялі вядоўцам на СТБ21

Рамана Пратасевіча ўзялі вядоўцам на СТБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць