Літаратура88

Сёння ў «Акадэмкнізе» — аўтограф-сесія Алеся Белага

18 верасня а 18.00 адбудзецца аўтограф-сесія Алеся Белага. Месца: кнігарня «Акадэмкніга», Мінск, пр-т Незалежнасці, 72.

«Сакатала бочачка» — новая кніга вядомага спецыяліста ў галіне кулінарнай справы Алеся Белага (Кухмiстра Верашчакi) па гісторыі самых важных і знакавых алкагольных напояў Беларусі.

У большасці выпадкаў яны былі цалкам забытыя ў нашай краіне, адкінутыя таталітарным двац­цатым стагоддзем як «чужынскія». Аўтар праз руплівае вывучэнне пісьмовых і візуальных крыніц імкнецца вярнуць забытыя традыцыі ў кантэкст сучаснасці. Перад вамі — унікальны ілюстраваны даведнік, надзейная крыніца ведаў і вобразаў у «пікантнай» і зусім мала знанай сферы айчыннай гісторыі і культуры.

ЗМЕСТ

Прадмова

ПІВА І МЁД ПІТНЫ

Сакатала бочачка, у піўніцы стоячы
In Laudem Cerevisiae (На хвалу піва)
Піўны каляндар Беларусі: неабходнасць вяртання
«Марцовае» (сакавіцкае) піва
Пшанічнае, або «белае» пiва
Пра пітны мёд і нескажоную нацыянальную годнасць
Дубняк, або даўкі паслясмак рамантызму
Пунш, заморскі дзядзька крупніку

ВІНО

Ад «д’ябальскага» да «шумлівага», або Кароткі нарыс гісторыі шампанскага ў Беларусі
«Тое не віно,што не венгерскае»

МОЦНЫ АЛКАГОЛЬ

«Вино горелое», або Гарэлка
Трыумф самагону ці вяртанне легальных дыстылятаў?
Элегія забытай старцы
Кур’ёз крамбамбулі
На згоду каб быў крупнік!
Клопат «паннаў аптэчковых», або Таямнічы свeт настоeк
Экзатычныя краявіды «імпeрыі Zu», або Нeвeрагодная кар’eра зуброўкі
Рабінаўка, або горкі слодыч восені

З ЧАГО ПІЛІ?

Экзатычнае начынне для пітва
Куляўка — надзейны інструмент прынукі

Набыць кнігу можна ў «Акадэмкнізе»: Мінск, пр-т Незалежнасці, 72. 

РУП «Акадэмічная кніга»
УНП 101462648

Каментары8

Цяпер чытаюць

Дашкевіч расказаў, як трапіў за кратамі ў нізкі статус і напісаў прашэнне аб памілаванні

Дашкевіч расказаў, як трапіў за кратамі ў нізкі статус і напісаў прашэнне аб памілаванні

Усе навіны →
Усе навіны

З’явілася відэа, як мінскія камунальнікі незвычайна абаранялі пешаходаў ад падзення ледзяшоў з дахаў дамоў2

Дальнабойшчыкі зарабляюць шмат, але калі ідуць на пенсію або па крэдыт, то выяўляецца, што не ўсё так радасна6

У Польшчы знайшлі сабаку, які згубіўся ў Беларусі. Здаецца, ён сам перайшоў мяжу па замерзлай рацэ2

Трамп заклікаў Украіну стаць больш згаворлівай9

«Жорсткі лофт». У «Мінск-Свет» здаюць студыю з голымі сценамі — людзі шакаваны цаной3

Пасажырскі цягнік уначы сутыкнуўся з дзікай жывёлай

Сёння на Алімпіядзе выступяць чатыры беларускі1

Рэстлер Логан Пол прадаў калекцыйную картку з пакемонам за 16 мільёнаў даляраў. Гэта сусветны рэкорд1

Дзеці, зачатыя зімой, могуць мець пажыццёвую абарону ад лішняй вагі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дашкевіч расказаў, як трапіў за кратамі ў нізкі статус і напісаў прашэнне аб памілаванні

Дашкевіч расказаў, як трапіў за кратамі ў нізкі статус і напісаў прашэнне аб памілаванні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць