Улада2525

Міністр абароны пра вучэнні «Захад-2017»: Запрасілі нават тых, каго, можа быць, не трэба было запрашаць

Пра гэта заявіў міністр абароны Беларусі Андрэй Раўкоў, каментуючы ажыятаж вакол вучэнняў «Захад-2017» у інтэрв'ю праграме «Галоўны эфір» на канале «Беларусь 1».

Ён заўважыў, што на вучэнні «Захад-2017» запрошана «неабходная колькасць назіральнікаў, СМІ, прадстаўнікоў міжнародных арганізацый - усіх, нават тых, каго, можа быць, не трэба было запрашаць».

- Поўная адкрытасць, і не ў якасці таго, што мы хочам перад кімсьці апраўдацца. Не, калі ласка, глядзіце, мы адкрытыя для ўсіх. Але, натуральна, трэба і нашым суседзям быць больш адкрытымі, - сказаў Раўкоў.

На пытанне карэспандэнта «Галоўнага эфіру» пра «нездаровы ажыятаж», які разгарэўся ў заходніх СМІ з нагоды вучэнняў «Захад-2017», Раўкоў заўважыў:

- У нас у апошні час, у тым ліку з Беларусі, з'явілася шмат аналітыкаў у ваеннай сферы, якія, калі так разабрацца (не ўсе канешне, але большасць з іх) нават у войску не служылі. <…> Я хачу сказаць адно: падрыхтоўка рэгіянальнай групоўкі войскаў ідзе, усе задачы, якія мы планавалі, мы выконваем у планавым парадку, калі камусьці гэта не падабаецца - калі ласка. А мы павінны ўмацаваць абараназдольнасць і Рэспублікі Беларусь, і Саюзнай дзяржавы.

Каментары25

Цяпер чытаюць

Маўрыкій, Сейшэлы, Шры-Ланка і не толькі: паглядзелі, куды збеглі ад беларускіх маразоў праўладныя артысты і вядучыя6

Маўрыкій, Сейшэлы, Шры-Ланка і не толькі: паглядзелі, куды збеглі ад беларускіх маразоў праўладныя артысты і вядучыя

Усе навіны →
Усе навіны

Фіца: Славакія прыпыніць пастаўкі электраэнергіі ва Украіну, калі Кіеў будзе перашкаджаць пастаўкам нафты праз «Дружбу»3

Выдавецтва «Тэхналогія» прыпыніла працу10

Другакласнік у Германіі падаў заяўку на вакансію інспектара дзіцячых пляцовак. І яго амаль узялі!

«Не толькі ад грыпу або кавіду». Навукоўцы з ЗША распрацоўваюць універсальную вакцыну ад усіх тыпаў лёгачных інфекцый

Энтузіясты алічбавалі ўсе могілкі Мінска2

Чэмпіён Беларусі і Польшчы трапіў за краты праз тое, што збег ад службы ў беларускім войску. А цяпер увогуле знік5

 У расійскім Саранску гарыць важны завод ВПК1

Самае жахлівае здарэнне на Алімпіядзе. Польская спартоўка атрымала каньком у вока5

Саграда Фамілія дасягнула сваёй канчатковай вышыні — праз паўтара стагоддзя ад пачатку будаўніцтва. І стала самай высокай царквой на планеце2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Маўрыкій, Сейшэлы, Шры-Ланка і не толькі: паглядзелі, куды збеглі ад беларускіх маразоў праўладныя артысты і вядучыя6

Маўрыкій, Сейшэлы, Шры-Ланка і не толькі: паглядзелі, куды збеглі ад беларускіх маразоў праўладныя артысты і вядучыя

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць