Улада

ДАІ выплаціла кампэнсацыі пацярпелым у «жывым шчыце»

Выдала грошы і страхавая кампанія, але ня ўсе. Уладальніку разьбітай ушчэнт BMW Юрыю Пашкевічу, каб поўнасьцю кампэнсаваць кошт аўтамабіля, прапанавалі прадаць цэлыя запчасткі.

Выдала грошы і страхавая кампанія, але не ўсе. Уладальніку разбітай ушчэнт BMW Юрыю Пашкевічу, каб поўнасцю кампенсаваць кошт аўтамабіля, прапанавалі прадаць цэлыя запчасткі.

Мінская ДАІ нарэшце кампенсавала пацярпелым па справе аб «жывым шчыце» маральныя страты і выплаціла ім 22 мільёны рублёў. Пра гэта распавёў Юрый Пашкевіч, уладальнік BMW, што была пашкоджана больш за іншыя аўтамабілі «жывога шчыта».

«Выплацілі ўсім і ў поўным аб’ёме. Мне, жонцы і дзіцяці па 6 мільёнаў, значыцца, 18 мільёнаў нашай сям’і, Алене Каўпаковай — 2 мільёны, а Лёша з Косцем па адным мільёне».

Юрый Пашкевіч таксама адзначыў, што грошы за пашкоджаныя аўтамабілі вярнула і страхавая кампанія, але не ўсе.

«Машына была прызнаная цалкам «загінулай». Я яе купляў за 5 тысяч долараў. «Белдзяржстрах» налічыў 10,5 мільёнаў рублёў, а да выплаты 7 мільёнаў 200 тысяч. Яны кажуць, што паводле закона, я мушу прадаць тыя запчасткі, якія засталіся, і тады атрымаецца тая сума, за якую я купіў машыну».

Аднак Юрый Пашкевіч з гэтым не згодны. Кажа, што машыну купляў не па запчастках, а ўсю цалкам. І страхаваў яе таксама не па кавалках.

«Атрымліваецца, што яны мне выплачваюць крыху больш за палову, а астатняе сам прадавай, шукай, рабі, што хочаш. А невядома, прадасі ты гэтую машыну за месяц, за паўгода ці за год».

Вера Страмкоўская, адвакат пацярпелых, паведаміла Еўрарадыё, што справа вакол страховак будзе вырашацца ў грамадзянскім судзе.

«Яшчэ будзе грамадзянскі суд з гэтай нагоды. Пытанне з аўтамабілем яшчэ не вырашаліся ў судзе. У крымінальным судзе разглядалася пытанне маральных стратаў. А рэальныя страты мы і разгледзім грамадзянскім судзе».

Каментары

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

У навагоднюю ноч месцамі да мінус 20°С, днём да мінус 12°С

Чэргі паўсюль. Што робіцца ў супермаркетах напярэдадні Новага года2

Шакуючая страта года, таямнічыя знікненні, дыкпікі і дэпартацыі — асноўныя людзі і падзеі 2025 года14

У Беларусі зноў працягнулі забарону на ўвоз Nivea1

У мінскім аэрапорце затрымліваюцца авіярэйсы

Навагодняя афіша ў Мінску: куды пайсці пасля бою курантаў6

У якім парадку выкладваць слаі для селядца пад шубай: самы ўдалы рэцэпт4

Украінскія дроны атакавалі НПЗ і порт Туапсэ

«Даўлюся ласосем, бо на карпа не хапіла»: беларусы высмейваюць чарговы фэйк прапаганды21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З Новым годам! За «іх там» — за тых, хто не з намі!6

З Новым годам! За «іх там» — за тых, хто не з намі!

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць