Здарэнні1313

Знікненне Максіма Мархалюка: 4 версіі следства

Асноўная вэрсія сьледзтва ў справе 10-гадовага Максіма Мархалюка, які 12 дзён таму зьнік зь вёскі Новы Двор на ўскрайку Белавескай пушчы, — што дзіця па-ранейшаму ў лесе.

Пра гэта сёньня сказаў Радыё Свабода намесьнік кіраўніка крымінальнай міліцыі Гарадзенскай вобласьці па апэратыўнай працы, палкоўнік міліцыі Валеры Козел.

Вэрсія 1: крымінальнага сьледу няма

Па словах Валерыя Козела, падставаў для крымінальнага сьледу пакуль ня знойдзена: ровар хлопчыка быў кінуты ў лесе, Максіма 16 верасьня бачылі ў глыбіні лесу паміж 19.00 і 19.30.

Разглядалася патэнцыйная вэрсія, што хлопчыка мог пакрыўдзіць патэнцыйны злачынца.

«Але хто ў 19.30 будзе ў гэты час у лесе? Калі нехта з грыбнікоў, то грыбнікі, як правіла, усе сышлі ў гэты час зь лесу. Патэнцыйнага злачынцы сярод іх няма. Калі браць маньячны сьлед, то ўявіце, якой празорлівасьцю Вангі трэба валодаць, каб прыйсьці менавіта ў гэты лес, менавіта там праседзець палову дня, каб адчуць, што туды прыйдзе гэтае дзіця безь нікога. Прасьцей на сотым маршруце па праспэкце Незалежнасьці праехаць і адсачыць дзіця, чым тут, у лесе», — кажа намесьнік кіраўніка крымінальнай міліцыі Гарадзеншчыны.

26 верасьня Сьледчы камітэт распачаў крымінальную справу аб зьнікненьні дзіцяці. З бацькамі, суседзямі і аднаклясьнікамі Максіма ўжо правялі афіцыйныя допыты. Паводле праваахоўнікаў, крымінальны сьлед сёньня не прасочваецца.

«Нельга сказаць, што ён адмятаецца цалкам, проста пацьверджаньняў у яго бок няма. Калі б падчас прачэсваньня лесу знайшлі нейкія фрагмэнты вопраткі, сьляды барацьбы ці іншае, тады ў бок гэтай вэрсіі быў бы асноўны ўхіл», — кажа палкоўнік Козел.

Вэрсія 2: напад жывёлаў

Няма пацьверджаньняў і вэрсіі няшчаснага выпадку з удзелам жывёлаў.

«Вы ж разумееце, што зубар ці алень не прывяжуць яго да сябе на сьпіну і не зьбягуць. Мы б тады знайшлі цела. Пакуль ніякіх сьлядоў дзіцяці не было знойдзена», — кажа суразмоўца Свабоды.

Вэрсія 3: уцёкі

«Мы разглядалі гэтую вэрсію, але я 24 гады працую ў міліцыі на апэратыўнай працы і скажу: калі дзіця зьбіраецца сысьці, то гэтаму папярэднічае нейкая канфліктная сытуацыя ў сям’і. Тады дзіця рыхтуе ўцёкі, зьбірае нейкую ежу, грошы, — кажа намесьнік кіраўніка крымінальнай міліцыі Гарадзеншчыны. — Калі з дому ўцякаюць, напрыклад, з прычыны недахопу любові, то тады малое ўсё роўна хоча, каб яго знайшлі, каб прыцягнуць увагу бацькоў да сябе. Як правіла, сыходзяць ранкам і кажуць «Я пайшоў у школу», а ў школу не ідуць».

Міліцыя адсачыла, што ў які час Максім рабіў і дзе быў перад зьнікненьнем. Ягоныя паводзіны, кантакты зь сябрамі, бацькамі — нічога не паказвала на тое, што ён плянуе кудысьці зьбегчы.

«На працягу 1—2 гадзінаў ён прапаноўваў сваім сябрам: давайце пойдзем пагуляем. Ён казаў гэта не аднаму чалавеку. Размову гэтую чулі і дарослыя. Калі б дзіця зьбіралася зьбегчы, то не было б такіх гутарак і ня ў гэты час здарыліся б уцёкі», — кажа міліцыянт.

Вэрсія 4: заблукаў у лесе

Цяпер сьледзтва адпрацоўвае паказаньні сьведак, якія бачылі Максіма зусім у іншым баку ад дому.

«Калі ён пайшоў налева, як яны кажуць, а не направа па дарозе, то відавочна, што ён ужо ў той момант страціў арыентацыю і аддаляўся ад дому. А менавіта ў тым баку пачынаецца густы лес і балоты. Яшчэ адзін важны факт. Дзіця, якое згубілася ў лесе, спрабавала б як мага хутчэй вярнуцца дадому да цемры, і таму верагоднасьць заблукаць узрастае шматкроць. Цяпер у гэтых квадратах працуюць нашы супрацоўнікі. Мы таксама пераправяраем ужо адпрацаваную пошукавую тэрыторыю некалькі разоў, бо нешта маглі праглядзець і валянтэры. Мабільны тэлефон Максіма, які б дапамог нам яго адшукаць, на жаль, на той момант не працаваў», — кажа палкоўнік Козел.

Цяпер паралельна расьсьледуецца крымінальная справа і працягваюцца пошукі. Паводле міліцыі, шукаць будуць датуль, пакуль дзіця ня знойдзецца.

Што рабіць, калі вы заблукалі ў лесе

«Калі вы заблукалі ў лесе і хутка цямнее, то не спрабуйце выбрацца. Арыентавацца ў цемры непадрыхтаванаму чалавеку, ды яшчэ ў стане стрэсу, не выпадае. Прыглядзіцеся да магчымага месца начлегу. Паведаміце праз тэлефон пра сваё зьнікненьне, але не садзіце батарэю ў тэлефоне. Зранку вам будзе нашмат прасьцей патлумачыць супрацоўнікам міліцыі, што вы бачыце і чуеце. А зараджаны тэлефон дапаможа вас хутка адшукаць», — раіць намесьнік кіраўніка крымінальнай міліцыі Гарадзенскай вобласьці па апэратыўнай працы, палкоўнік міліцыі Валеры Козел.

Каментары13

Цяпер чытаюць

Тэгеран гарыць. Ізраільскія знішчальнікі працягваюць удары, пакуль СПА Ірана бяссільная17

Тэгеран гарыць. Ізраільскія знішчальнікі працягваюць удары, пакуль СПА Ірана бяссільная

Усе навіны →
Усе навіны

Падчас ізраільскіх удараў загінуў дарадца аяталы Хаменеі, які летась прылятаў у Мінск1

У Мінесоце напалі на дамы двух палітыкаў-дэмакратаў, ёсць ахвяры7

Бяспека Ірана пад пытаннем: ягоны ўрад няздольны абараніць нават сам сябе8

Крутога айцішніка, які вярнуўся з Польшчы, кінулі за краты за фінансаванне «экстрэмізму»28

У Беларусь з Расіі завозяць авіябомбы і ракеты12

Нетаньяху: «Неўзабаве вы ўбачыце ізраільскія самалёты ў небе над Тэгеранам»1

Збанкрутавала вядомая сетка фастфуду Döner King2

Трамп вымушана спыняе рэйды супраць імігрантаў у сельскай гаспадарцы і гатэльным бізнэсе3

Навукоўцы знайшлі просты спосаб паспрыяць росту раслін — музыка, але не кожная20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тэгеран гарыць. Ізраільскія знішчальнікі працягваюць удары, пакуль СПА Ірана бяссільная17

Тэгеран гарыць. Ізраільскія знішчальнікі працягваюць удары, пакуль СПА Ірана бяссільная

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць