Грамадства55

Белчыгунка пашырае функцыянал квіткоў з электроннай рэгістрацыяй

Беларуская чыгунка пачала доследную эксплуатацыю праграмнага забеспячэння, якое дазваляе аднаўляць паездку ў выпадку спазнення на цягнік, зрабіць прыпынак у шляху следавання, а таксама перапыніць паездку па электронных праязных дакументах, аформленых з электроннай рэгістрацыяй на цягнікі ўнутрыдзяржаўнага і міжнароднага руху, паведамілі ў прэс-цэнтры БЧ.

Раней дадзеныя аперацыі пры куплі электроннага квітка з электроннай рэгістрацыяй былі недаступныя.

У цяперашні час у пасажыра з'явілася магчымасць на станцыі пасадкі зрабіць аднаўленне паездкі ў выпадку спазнення на цягнік. Для гэтага яму неабходна на падставе бланка вяртання раней аформленых месцаў набыць у білетнай касе «плацкарту» на наступны цягнік у гэтым кірунку.

Таксама ў шляху руху пасажыр адзін раз можа зрабіць прыпынак не больш чым на 10 дзён, прад'явіўшы білет для адзнакі ў білетную касу.

Акрамя таго, пасажыр можа перапыніць паездку і атрымаць грошы за непраеханую адлегласць ў прэтэнзійным парадку.

Для таго каб зрабіць прыпынак або перапыніць паездку ў шляху руху, пасажыру неабходна паведаміць аб сваіх намерах правадніку вагона, які ў дадзеным выпадку робіць адзнаку на бланку электроннага праязнога дакумента з электроннай рэгістрацыяй, раздрукаваным на аркушы паперы фармату А4. Пры адсутнасці раздрукоўкі праваднік складае акт агульнай формы па факце перапынення паездкі.

Названыя дакументы неабходна прад'явіць на працягу 3 гадзін з моманту прыбыцця цягніка на станцыю, на якім ехаў пасажыр, у касу для ажыццяўлення вяртання месцаў.

Каментары5

Цяпер чытаюць

«Калі б не «Вясна-1996, мы б былі Татарстанам». 30 гадоў таму беларусы ўжо пратэставалі супраць Лукашэнкі і Расіі — як гэта было14

«Калі б не «Вясна-1996, мы б былі Татарстанам». 30 гадоў таму беларусы ўжо пратэставалі супраць Лукашэнкі і Расіі — як гэта было

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску будуць будаваць крыты скаладром

Іран пачаў браць плату з суднаў за праход праз Армузскі праліў5

Візіт Ціханоўскай у Кіеў адклалі на нявызначаны тэрмін29

Еўрасаюз адклаў разгляд прапановы пра поўную забарону на імпарт расійскай нафты3

За суткі Расія запусціла ва Украіну амаль 1000 беспілотнікаў2

У акупаваным Севастопалі выбухнуў шматкватэрны дом. У ім захоўвалі выбуховыя рэчывы

У Пінску прадаюць кватэру Аляксея Пацко — былога суддзі, які адмовіўся судзіць пратэстоўцаў5

Сэрвісы ў Беларусі больш не абслугоўваюць аўтамабілі Geely кітайскай зборкі1

Мікола Статкевіч павіншаваў беларусаў з Днём Волі, запісаўшы першае ВІДЭА пасля вызвалення13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Калі б не «Вясна-1996, мы б былі Татарстанам». 30 гадоў таму беларусы ўжо пратэставалі супраць Лукашэнкі і Расіі — як гэта было14

«Калі б не «Вясна-1996, мы б былі Татарстанам». 30 гадоў таму беларусы ўжо пратэставалі супраць Лукашэнкі і Расіі — як гэта было

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць