За адмову выканаць запыт ФСБ аб прадастаўленні інфармацыі для дэкадавання паведамленняў карыстальнікаў суд аштрафаваў ТАА «Тэлеграм Камунікатар» на $14 тысяч, перадае агенцтва РБК.
Суд Мяшчанскага раёна Масквы ў панядзелак, 16 кастрычніка, прызнаў ТАА «Тэлеграм Камунікатар», размешчанае ў Лондане, вінаватым у адміністрацыйным правапарушэнні і пастанавіў аштрафаваць кампанію на $14 тысяч.
Кампанія пакараная за адмову задаволіць запыт Федэральнай службы бяспекі (ФСБ) аб прадастаўленні інфармацыі для дэкадавання паведамленняў карыстальнікаў. Суд палічыў гэта парушэннем ч. 2,1 13,31 артыкула Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях (КаАП), у якім ідзе гаворка пра невыкананне абавязкаў арганізатара распаўсюджвання інфармацыі ў інтэрнэце.
Цяпер чытаюць
«Месяцамі ў кабіне, на сябе забіў. І стаў пытаць: можа, жонка таксама будзе працаваць?». Чаму эміграцыя разбівае сем’і і што рабіць, каб усё паправіць
Каментары