Інтэрнэт і СМІ44

Шмат пра Украіну і нічога пра Расію: у ЕС зрабілі агляд расійскага тэлебачання

За тыдзень прагляду расійскага тэлебачання можна вельмі шмат пачуць пра падзеі ў свеце, аднак не атрымаць ніякай інфармацыі аб тым, што адбываецца ў самой Расіі.

«Будзьце ўпэўненыя, вам многае раскажуць пра Украіну», — піша ў сваёй справаздачы рабочая група ЕС па пераадоленні дэзінфармацыі European External Action Service East Stratcom Task Force, перадае Голас Амерыкі.

З 71 тэмы 60 было аб падзеях па-за Расіяй, адзначаецца ў справаздачы рабочай групы ЕС, складзенай на аснове прагляду расійскага тэлебачання на працягу тыдня 13-19 кастрычніка — 21 тэлевізійнай гадзіны. Даследчыкі палічылі вагу паведамленняў пра свет па-за Расіяй у 15 палітычных і аналітычных ток-шоу на трох самых папулярных каналах: «Першы», «Расія—1» і «НТВ».

«Выключыўшы тэлевізар, вы разумееце, што практычна нічога не даведаліся ўласна пра Расію, — адзначаюць даследчыкі. — Дэталёвыя абмеркаванні сусветных падзей паўтараюць аднастайныя і добра скаардынаваныя пасылы пра расколы і супрацьстаянні».

У прыватнасці, на расійскім тэлебачанні абмяркоўваюць такія тэмы як: Ва Украіне ажыццяўляецца ціск на рускамоўных; «Нацысцкая оргія» ва Украіне; Еўропа не асудзіла марш нацыяналістаў у Кіеве; Магчымая пастаўка зброі ЗША ва Украіну; Моўны закон і аплата ва ўкраінскіх школах і іншае.

Сярод міжнародных тым — адносіны ЗША з іншымі дзяржавамі, унутраная сітуацыя ў ЗША, крызіс у Каталоніі, і да таго падобнае.

Каментары4

Цяпер чытаюць

У Варшаве прайшоў Марш Свабоды ФОТЫ1

У Варшаве прайшоў Марш Свабоды ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

Дональд Трамп заявіў, што сустрэнецца з Пуціным 15 жніўня на Алясцы9

Аліеў і Пашынян падпісалі ў Белым доме дэкларацыю аб спыненні баявых дзеянняў7

«Для палітвязняў сённяшняя публікацыя Шустэра, на жаль, не абяцае нічога добрага»11

Белгідрамет: Гэты год для сельскай гаспадаркі незвычайна цяжкі1

«Нам здавалася, што мы мелі справу з сур'ёзнымі людзьмі». Эйсмант пакрыўдзілася на публікацыю Шустэра23

Бабарыка быў страшна шчаслівы, калі даведаўся, што стаў дзедам — яго дачка нарадзіла ў Аўстраліі

«Супрацоўніца СІЗА крычыць канваіру: «Асцярожней! Ты вядзеш Нобелеўскага лаўрэата!»1

Здуха, сап, гвэгня. Як па-беларуску можна назваць балота6

У фотапастку ў Сенненскім раёне трапілі мядзвежыя спа-працэдуры ВІДЭА2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Варшаве прайшоў Марш Свабоды ФОТЫ1

У Варшаве прайшоў Марш Свабоды ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць