Літаратура6262

Як у беларускім перакладзе гучыць «Паду ли я, стрелой пронзенный»?

«Паду ли я, стрелой пронзенный?» — гэтыя радкі з «Яўгена Анегіна» сталі мемам. А як яны будуць па-беларуску?

«Існуюць два пераклады «Яўгена Анегіна» на беларускую мову», — расказвае літаратуразнаўца Ганна Севярынец. 

Вось гэты кавалак:

Паду ли я, стрелой пронзенный,
Иль мимо пролетит она,
Всё благо: бдения и сна
Приходит час определенный,
Благословен и день забот,
Благословен и тьмы приход!

Алесь Дудар пераклаў яго так:

Ці я ўпаду, стралой прабіты,
Ці міма праляціць яна,
Ўсё добра: пільнасці і сна
Прыходзіць момант векавіты;
Благаславёны дзень турбот,
Благаславёны цьмы прыход.

А вось варыянт Аркадзя Куляшова:

Ці я загіну пад стралою
А ці яна мяне міне,
Няхай: у дзейнасці і сне
усё змяняецца чаргою.
Благаславен і дзень турбот,
благаславен начы прыход.

Чытайце таксама: Знойдзены пераклад на беларускую мову «Яўгена Анегіна», які 80 гадоў лічыўся страчаным

Алесь Дудар першым ў гісторыі пераклаў «Анегіна» на беларускую, але вядомыя былі толькі некалькі ўрыўкаў. У гадавіну «Чорнай ночы» твор будзе прачытаны ў жывым эфіры, як у прэм’ерным 1936-м, калі трансляцыя ішла на ўвесь Менск праз рэпрадуктары. Гэтым разам — анлайн на ўвесь свет. Першую главу прадэкламуе народная артыстка Беларусі Зінаіда Бандарэнка.

Пераклад быў знойдзены даследчыцай Ганнай Севярынец падчас працы над спадчынай творцы, ідэя «машыны часу» належыць паэту Алесю Плотку. Завадатары тлумачаць: «Называць нешта ўнікальным — моветон, але вяртанне першага беларускага «Анегіна» нельга апісаць іначай. Гэтая акцыя — найменшае, што можна зрабіць для твора і перакладчыка. Гэта не толькі цагліна ў мур беларускай перакладчыцкай справы, але і, мы пэўныя, — пачатак моды на расстраляных паэтаў».

Для візіту на жывое чытанне арганізатары просяць усіх жадаючых зарэгістравацца ў простай электроннай форме, каб усім хапіла месца. Калі планы змяняюцца, то ў форме трэба выправіць «так» на «не».

Трансляцыю можна будзе глядзець дома ці ў любым публічным месцы, дзе ёсць інтэрнэт, экран і жаданне далучыцца да прагляду.

Лінк на трансляцыю тут.

Арганізатары запрашаюць далучыцца да трансляцыі чытання калегаў з медыя, бібліятэк, кавярняў і ўсіх месцаў, дзе радыя ацалеламу беларускаму слову.

Каментары62

Цяпер чытаюць

«Лукашэнка проста не ведае». Ябацьку, які выкладаў у тыкток відэа пра булінг дачкі, пасадзілі на паўтара месяца10

«Лукашэнка проста не ведае». Ябацьку, які выкладаў у тыкток відэа пра булінг дачкі, пасадзілі на паўтара месяца

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску пачалася мадэрнізацыя незвычайнага аб'екта: абсерваторыі Планетарыя ў парку Горкага

У Мінску прадаецца кватэра ў доме, у якім нарадзіўся Максім Багдановіч3

Гэты рамонт каштаваў мінчукам амаль $100 000. Як думаеце, ён таго варты?11

Хто той рэдактар беларускай Вікіпедыі, якога пасадзілі на два гады за «дыскрэдытацыю Беларусі»25

Valve прэзентавала новую гульнявую кансоль. Ці зможа яна канкураваць з Xbox і PlayStation?2

У Клічаўскім раёне ў сваім доме згарэў мужчына

Беларуса, які стварыў у Расіі бізнес з мільённымі абаротамі, асудзілі за палітыку. Магчыма, за Гаюн1

У другі тур прэзідэнцкіх выбараў у Чылі прайшлі камуністка і ўльтраправы кандыдат7

Польшча адкрыла два пераходы на беларускай мяжы5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Лукашэнка проста не ведае». Ябацьку, які выкладаў у тыкток відэа пра булінг дачкі, пасадзілі на паўтара месяца10

«Лукашэнка проста не ведае». Ябацьку, які выкладаў у тыкток відэа пра булінг дачкі, пасадзілі на паўтара месяца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць