Грамадства110110

Лаўрэат Нобелеўскай прэміі Алфёраў: У 90-я рускую мову выгналі з беларускіх школ

Напярэдадні 100-годдзя Кастрычніцкай рэвалюцыі лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы за 2000 год даў інтэрв’ю сайту «Ізборскій клуб». Алфёраў, як ураджэнец Чашнікаў, узгадаў у гутарцы і Беларусь.

У Алфёрава спыталіся, ці лічыць ён 7 Лістапада святам для яго. «Несумненна! Мяне радуе, як ставіцца да дасягненняў савецкага часу Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка.

Пасля 1991 года ў Беларусі пайшла такая ж рабаўніцкія прыватызацыя, як у Расіі, рускую мову выгналі са школ, а ўся дзяржаўная сімволіка - сцяг, герб і г.д. — капіявалі так званую Беларускую Народную Рэспубліку, якая была абвешчана ў час акупацыі Беларусі немцамі ў 1918 годзе. І дзень яе абвяшчэння абвясцілі дзяржаўным святам — Днём незалежнасці», — сказаў Алфёраў.

Гэта не адпавядае рэчаіснасці. 25 Сакавіка, калі была абвешчана незалежнасць БНР, ніколі не лічылася ў Беларусі Днём незалежнасці, у 90-я Дзень незалежнасці адзначаўся 27 ліпеня.

«А Лукашэнка вярнуў савецкую сімволіку, зрабіў рускую мову другой дзяржаўнай, і Дзень незалежнасці вырашана было адзначаць у дзень вызвалення Мінска Чырвонай Арміяй у 1944 годзе. Лукашэнка так і сказаў: Беларусь стала незалежнай дзякуючы Чырвонай Арміі. Я лічу, што найвялікшае свята і сапраўдны Дзень незалежнасці для Расеі — 7 лістапада. І хай ён да нас вернецца», — працягнуў Алфёраў.

Жарэс Алфёраў з’яўляецца сябрам Камуністычнай партыі Расійскай федэрацыі (КПРФ). Нобелеўскую прэмію ён атрымаў за распрацоўку паўправадніковых гетэраструктур і стварэнне хуткіх опта- і мікраэлектронных кампанентаў.

Школу Алфёраў скончыў у Мінску, але вучыцца ва ўніверсітэт паехаў у Ленінград. З таго часу жыве ў Расіі.

Каментары110

Цяпер чытаюць

Мінгарвыканкам пра вулічнае асвятленне: Гэта была разавая акцыя. Сёння ўключаць а 18-й13

Мінгарвыканкам пра вулічнае асвятленне: Гэта была разавая акцыя. Сёння ўключаць а 18-й

Усе навіны →
Усе навіны

Прызналі «экстрэмісцкай» зваротную сувязь з Чалым4

Ці можна вярнуцца ў дэкрэт, калі жанчына з яго выйшла?

Мінск у сераду вечарам пагрузіўся ў цемру. Пасля загаду Лукашэнкі61

Павышэнне камуналкі перанеслі на 1 сакавіка4

Шуневіч: Першы сезон палявання на рысяў скончыўся поўным правалам11

Мерц паехаў на Блізкі Усход шукаць альтэрнатыву амерыканскаму газу2

Міністр заклікаў бухгалтарак да супраціву начальнікам3

«Рана» — «Позна» — «Чакайце» — «Запісу няма». Беларусы шалеюць ад дэфіцыту артадонтаў4

«Душыць проста за горла пачуццё несправядлівасці». У Маладзечне аграсядзібу тэрарызуе статак кароў7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінгарвыканкам пра вулічнае асвятленне: Гэта была разавая акцыя. Сёння ўключаць а 18-й13

Мінгарвыканкам пра вулічнае асвятленне: Гэта была разавая акцыя. Сёння ўключаць а 18-й

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць