Новы партал будзе даваць навіны «альтэрнатыўнай» беларускай вёскі
Аўгіня Манцэвіч і Верасень 14 лістапада абвесцілі пра запуск праекта downshifter.by. З раздзеламі ўсё лаканічна: досвед, эка, лайфхакі.
Стваральнікі кажуць, што гэта партал пра альтэрнатыўнае вясковае жыццё. Трэба адзначыць, Аўгіня і Верасень самі не першы год жывуць у вёсцы Лохаўшчына на Валожыншчыне, таму маюць што распавесці і чым падзяліцца.

Чытачам сайта варта чакаць гісторыі ад новаспечаных вяскоўцаў, тых, хто зусім нядаўна пераехаў з горада. Жыццёвыя парады і падрабязныя тлумачэнні розных акалічнасцяў вясковага жыцця. Падказкі, як зрабіць сваё жытло і жыццё больш сяброўскім да наваколля, больш экалагічным.

Раней Аўгіня падрабязна распавядала «НН» пра тое, як яны з мужам адмовіліся ад хіміі і пластыку ў побыце.
Чытайце таксама:
Натхненне: беларуска фатаграфуе вёску так, што хочацца ўсё кінуць і з'ехаць туды
Ездзілі шукаць нават у БССР, а неапазнанае цела 30 гадоў ляжала ў спецсховішчы. Новыя дэталі загадкавага знікнення ў ЗША беларускага пісьменніка Міколы Цэлеша
Каментары