Грамадства1717

Рыгор Кастусёў распавёў, як праз суд дамогся нармальнай пенсіі

Фота Сяргея Гудзіліна

Старшыні Партыі БНФ Рыгору Кастусёву 17 лістапада выплацілі першую пенсію. СМС пра налічэнне і пералічэнне на банкаўскую картку першай пенсіі прыйшло на яго мабільны тэлефон, піша Радыё Свабода.

«Гэта першая пенсія ў маім жыцці, цяпер я афіцыйны пенсіянер. Але для таго, каб атрымаць гэтую пенсію і знайсці гады майго стажу, што я сумленна адпрацаваў з 1974 года, мне давялося прайсці цэлы шлях «пакутаў» праз пракуратуру, праз суд, праз два раённыя фонды сацыяльнага забеспячэння».

Рыгор Кастусёў распавёў, што адпрацаваў на прадпрыемствах у Шклове і Магілёве галоўным інжынерам і дырэктарам саўгаса ў Бялыніцкім раёне.

«Менавіта з антычалавечай сістэмай я сутыкнуўся ў Бялыніцкім раёне. Я працаваў галоўным інжынерам у саўгасе «Друць», ён зараз ОАО «Новая Друць», і саўгасе «Іскра» дырэктарам. Гэтыя гаспадаркі цяпер аб’яднаныя. Па даведкі ў гэтую гаспадарку мне давялося хадзіць чатыры месяцы. Я патрабаваў даць мне даведку з улікам усіх маіх грашовых выплат падчас працы галоўным інжынерам і дырэктарам, а гэта заробак, прэміі, даплаты па выніках працы за год. Але мне імкнуліся даць толькі звесткі пра заробак, аклад. На маё патрабаванне ўлічыць даплаты і прэміі, а яны складалі ад 500-700 рублёў да паўтары тысячы, у бухгалтэрыі ОАО «Новая Друць»

прагучаў забойны аргумент: «Калі мы гэта ўсё ўлічым, то для вас дужа многа будзе».

Толькі пасля звароту ў пракуратуру і аддзел сацыяльнага забеспячэння Бялыніцкага раёна, а пасля ў суд Шклоўскага раёна, дзе адбыліся тры паседжанні, Рыгору Кастусёву ўдалося дамагчыся ўключэння прэмій і даплат у налічэнне пенсіі.

«Гэта цэлая эпапэя. Бо там было такое, што згубілі некаторыя гады і месяцы. Але дзякуй богу, суд да гэтага паставіўся станоўча і разабраўся ва ўсіх нюансах. Але гэта я змог дамагчыся, бо працаваў на пасадах і разумею сітуацыю. А колькі ж людзей засталіся з не ўлічанымі заробкамі?!Таму тут, відаць, варта ўмяшацца Камітэту дзяржкантролю і рэспубліканскай пракуратуры. Бо я думаю, што пацярпелі не адзінкі, а можа дзесяткі і сотні чалавек на прадпрыемстве, якое цяпер ахоплівае палову Бялыніцкага раёна. Дарэчы, кіруе ОАО «Новая Друць» сэнатар Анатоль Драздоў. Але я думаю, што такая сітуацыя можа быць і па ўсёй краіне. Гэта проста «кідалава».

Рыгор Кастусёў афіцыйна выйшаў на пенсію 17 кастрычніка 2017 года.

Каментары17

Цяпер чытаюць

Расійская блогерка пафарбавала балкон у чырвона-зялёны. У каментарыі прыбеглі жартаваць беларусы

Расійская блогерка пафарбавала балкон у чырвона-зялёны. У каментарыі прыбеглі жартаваць беларусы

Усе навіны →
Усе навіны

Падатак на электрамабілі ў Беларусі ўводзіць пакуль не плануюць2

Рыжанкоў заявіў, што Беларусь выступае за як мага хутчэйшае аднаўленне нармальнага функцыянавання мяжы з Літвой2

Дарадца прэм'ера Літвы: Беларусь адмовілася адкрываць эвакуацыйныя калідоры для літоўскіх фур6

Ад сёння Ryanair цалкам пераходзіць на лічбавыя пасадачныя талоны1

«Інтэрнэт у канкрэтнага абанента можа стаць яшчэ больш павольным». Каму дапамогуць штрафы за дрэнную сувязь?

Ютуб выдаліў канал Аляксея Талая7

У Літве расказалі, ці просяць ЗША вярнуць транзіт беларускіх угнаенняў праз Клайпеду2

Іван Краўцоў патлумачыў, у чым галоўнае адрозненне яго пазіцыі ад пазіцыі Офіса Ціханоўскай56

Лідар «Альтэрнатывы для Германіі» выступіў у абарону Пуціна і назваў Польшчу пагрозай для ФРГ20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расійская блогерка пафарбавала балкон у чырвона-зялёны. У каментарыі прыбеглі жартаваць беларусы

Расійская блогерка пафарбавала балкон у чырвона-зялёны. У каментарыі прыбеглі жартаваць беларусы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць