Грамадства1616

На мяжы з Польшчай беларускі кіроўца збіў дзяўчыну, якая не давала яму праехаць без чаргі

Інцыдэнт адбыўся ўначы 10 лістапада перад пунктам пропуску «Тэрэспаль». Паводле слоў сведак, кіроўца аўтамабіля з брэсцкімі нумарамі спрабаваў аб’ехаць чаргу, каб праехаць хутчэй, але людзі, якія чакалі перад ім, не дазвалялі яму гэта зрабіць, піша «Медыязона».

Скрыншот з відэа

Паміж кіроўцам і прысутнымі ўзнік канфлікт — мужчына настойваў, што яму трэба праехаць да «Цэнтрума». Людзі прапанавалі пакінуць машыну на стаянцы і ісці пешшу, але ён адмовіўся і паехаў на натоўп, зачапіўшы дзяўчыну. Тая ўпала на дарогу.

Пасля гэтага вакол аўтамабіля сабралася група людзей, пачалася спрэчка. Відэа здарэння хутка апынулася ў прыгранічных чатах, дзе карыстальнікі паведамілі, што прадэманстравалі яго польскім памежнікам. Паводле іх слоў, кіроўцу затрымалі для разбору.

У чатах людзі абмяркоўвалі сітуацыю і прапаноўвалі фотаграфаваць машыны, якія спрабуюць праслізнуць без чаргі, каб перадаваць здымкі памежнікам.

Відэа інцыдэнту пазней апублікавалі таксама праўладныя тэлеграм-каналы, у тым ліку звязаныя з ГУБАЗіК.

Каментары16

  • A+
    11.11.2025
    Какаой бред. напоминает отряды в колонии стоящие на отоварку в магазин. ......, а потом актив бегущий жаловаться оперу, что мужик пролез перед активом.....
  • Чэсь
    11.11.2025
    да якой пары гэта будзе працягвацца? лезуць без чаргі не звычайныя людзі, а нахабныя "толікі" - прыгранічныя бізнесмены, так іх называюць. Палякі маглі б даваць штрафы, ануліраваць візы, але мала дапамагаюць у канфліктах. Міліцыя, губазік, хто там яшчэ, як так, так вы гатовыя чапляцца да людзей. А тут адны беларусы учыняюць крыўду іншым, і што ніякай дапамогі няма
  • Bill
    11.11.2025
    Довели людей, евродемократы.

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»40

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»

Усе навіны →
Усе навіны

Колькасць насельніцтва Гомеля апусцілася ніжэй за 500 тысяч1

Топ-25 гарадоў Беларусі па колькасці насельніцтва. Вось свежыя падлікі2

За мінулы год насельніцтва Беларусі скарацілася яшчэ на 53 тысячы чалавек23

У Мінску адкрылі кавярню, дзе за каву можна плаціць колькі хочаш1

Былому топ-менеджару ProStore і IT-кампаніі далі тры гады калоніі па палітычным артыкуле

У Празе закідалі кактэйлямі Молатава Рускі дом7

Кім Чэн Ын зладзіў раскошны прыём у гонар Лукашэнкі10

«Гэта стала адным з найлепшых рашэнняў». Расіянка, якая год таму пераехала з Масквы ў Мінск, падзялілася сваімі ўражаннямі17

Пуцін на закрытай сустрэчы з буйнымі бізнэсменамі прапанаваў ім добраахвотна прафінансаваць вайну з Украінай9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»40

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць