Грамадства2222

«12 умоваў ЭС сталі перашкодаю»

Інтэрвію Аляксандра Мілінкевіча НН.

Інтэрвію Аляксандра Мілінкевіча НН.

Выбары застаюцца праформай, а сыстэма мяняе толькі фасад, але ня сутнасьць. Тым ня менш, Вы выступаеце за ўдзел кандыдатаў ад апазыцыі ў выбарах і разьвіцьцё дыялёгу ЭС з адміністрацыяй Аляксандра Лукашэнкі. Чаму?

Беларусь апынулася ў складанай сытуацыі і ня мае дастаткова ні палітычнай волі, ні эканамічных рэсурсаў для самастойнага ажыцьцяўленьня менш залежнай ад Расіі палітыкі па разьвіцьці самастойнай дзяржавы. Сума рэнты за вуглевадародны транзыт разам з прыбыткамі ад экспарту беларускай прадукцыі ў Расію складаюць каля паловы нашага дзяржаўнага бюджэту. Нерэфармаваная і неканкурэнтаздольная гаспадарка краіны не падрыхтаваная да рынкавых цэнаў на энерганосьбіты. Нават нязначнае павышэньне цэнаў на газ прымушае ўрад браць ў Маскве крэдыты на мільярды даляраў.

Калі Беларусь тэрмінова не пачне мадэрнізацыі эканомікі і адпаведнай палітычнай лібэралізацыі, то ў бліжэйшыя гады запазычанасьць Расіі стане крытычнай.
У 2011 годзе пасьля плянаванага запуску Паўночнаэўрапейскага газаправоду і Балтыйскай трубаправоднай сыстэмы – 2 і пераходу нашай краіны на сусьветныя цэны на газ беларуская эканамічная мадэль прыпыніць свае існаваньне, а дзяржава пападзе ў поўную залежнасьць ад Расіі.

Якія могуць быць крокі да ўмацаваньня незалежнасьці Беларусі?

Жорстка прывязаная да Расійскай Федэрацыі палітычнымі і эканамічнымі абавязацельствамі Беларусь ня ў стане пачаць рэалізоўваць эвалюцыйныя пераўтварэньні ні ў палітычнай, ні ў эканамічнай сістэмах краіны без гарантый захаваньня суверэнітэту і фінансавай стабілізацыйнай падтрымкі.

Пасьля вызваленьня палітычных вязьняў натуральным партнёрам для мадэрнізацыі Беларусі можа і павінен стаць Эўрасаюз. Аднак

перашкодай для канструктыўных перамоваў зьяўляюцца, з аднаго боку, вядомыя ўмовы ЭС, зь іншага боку, традыцыйны недавер беларускіх уладаў да Захаду і, як наступства, нежаданьне ісьці на рэформы ў краіне без адпаведных гарантыяў.
Калі бакі згодзяцца, што 12 умоваў Эўракамісіі могуць быць перафармуляваны і будуць выконвацца беларускім бокам не адначасова, а паступова, то пазытыўны для Беларусі дыялёг цалкам рэальны. Тады зьявіцца пэрспэктыва паляпшэньня адносінаў Эўрасаюзу і Беларусі і ў выніку - сур’ёзныя шанцы на ўзмацненьне нашай незалежнасьці.

Якой мае быць антыкрызісная палітыка Эўрасаюзу ў адносінах з урадам нашай краіны?

Каб вывесьці Беларусь са статус-кво і пазьбегнуць яе падзеньня ў нябыт, Захаду неабходна актыўная палітыка - маральная і гнуткая - і дакладна ўзгодненая пасьлядоўнасьць дзеяньняў. У межах дыялёгу з кіраўніцтвам краіны трэба сфармуляваць праграму палітычных і эканамічных крокаў насустрач адно аднаму. Гэтая

«дарожная карта» павінна ўтрымліваць узаемныя дзеяньні і ўзаемныя абавязацельствы паміж Беларусьсю і Эўразьвязам.

Сярод асноўных патрабаваньняў ЭС да беларускай улады могуць быць: гарантыі газавага, нафтавага і электраэнэргетычнага транзыту; выкананьне міжнародных рашэньняў адносна дзяржаваў, якія садзейнічаюць тэрарызму; спыненьне перасьледу апазыцыі і грамадзянскай супольнасьці; заканадаўчае і практычнае забесьпячэньне свабоднага функцыянаваньня СМІ; арганізацыя цывілізаваных выбараў. Адначасова крокамі Эўразьвязу маглі бы стаць: зьняцьцё «палітычнага эмбарга» з лукашэнкаўцаў; фінансаваньне дзяржаўных праграм Эўрапейскім банкам рэканструкцыі і разьвіцьця; увядзеньне для Беларусі элемэнтаў рэжыму найбольшага спрыяньня ў гандлі з краінамі ЭС; далучэньне да праграмаў добрасуседзтва ЭС.

Дзе гарантыі, што гэтая стратэгія мае пэрспэктывы?

Пры пасьпяховай рэалізацыі першай «дарожнай карты» бакі могуць распачаць распрацоўку наступнай.

Пры невыкананьні ўзятых на сябе абавязацельстваў адным з бакоў заплянаваныя крокі другога боку прыпыняюцца.
Альтэрнатывай стратэгіі дыялёгу з ЭС ёсьць далейшая самаізаляцыя Беларусі, канчатковая ліквідацыя эканамічнай, а пазьней і палітычнай незалежнасьці нашай краіны.

Каментары22

Цяпер чытаюць

«Я хачу справядлівасці — і для жанчын, і для сябе». Шчырая гутарка з Андрэем Стрыжаком пра скандал з дыкпікамі, залежнасці і будучыню55

«Я хачу справядлівасці — і для жанчын, і для сябе». Шчырая гутарка з Андрэем Стрыжаком пра скандал з дыкпікамі, залежнасці і будучыню

Усе навіны →
Усе навіны

На поўначы Брэста працягвае смярдзець, улады заклікаюць «не панікаваць»2

Са Швецыі дэпартуюць яшчэ адну беларускую сям'ю11

Пад Быхавам адкрылі помнік археалагічнай знаходцы 1960 года. Ён падобны да надмагілля

Ва Украіне пад уплывам пратэстаў вяртаюць незалежнасць антыкарупцыйным органам8

У Мёрах падлетак прадаваў парнаграфію, выкарыстаўшы нумар суседа

Берасцеец ператварыў сямітонны валун у каменную ванну5

Мінчукі скардзяцца на атручванне пасля наведвання вядомага рэстарана. Працу ўстановы прыпынілі7

«Саўт-парк» жорстка высмяяў Трампа. Белы дом рэзка асудзіў12

РПЦ запатрабавала ад Беларускай праваслаўнай царквы вярнуць у назвах згадванне Маскоўскага патрыярхата52

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я хачу справядлівасці — і для жанчын, і для сябе». Шчырая гутарка з Андрэем Стрыжаком пра скандал з дыкпікамі, залежнасці і будучыню55

«Я хачу справядлівасці — і для жанчын, і для сябе». Шчырая гутарка з Андрэем Стрыжаком пра скандал з дыкпікамі, залежнасці і будучыню

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць