
Калі б выбары адбыліся сёння, Пуцін набраў бы 67% галасоў. Усе апаненты Уладзіміра Пуціна разам набралі б 25% галасоў, яшчэ 8% не вызначыліся, за каго галасаваць.
Такі вынік дало сацыялагічнае апытанне, праведзенае кампаніяй «Ромір», эксклюзіўным прадстаўніком Gallup International у Расіі і СНД.
Другое месца па папулярнасці пасля Пуціна займае Уладзімір Жырыноўскі, даўні спарынг-партнёр прэзідэнтаў Расіі і старшыня псеўдаапазіцыйнай Ліберальна-дэмакратычнай партыі. У яго 8% галасоў.
На трэцім месцы — іншы спарынг-партнёр і кіраўнік іншай псеўдаапазіцыйнай, Камуністычнай партыі, Генадзій Зюганаў з 7%.
Антыкарупцыйны блогер Аляксей Навальны мае падтрымку 3% выбарцаў. Яшчэ 2% гатовыя галасаваць за ліберала Рыгора Яўлінскага. Столькі сама дэкларуюць падтрымку Ксеніі Сабчак, але яна ж мае і найбольшы негатыўны рэйтынг спасярод усіх кандыдатаў — 64%. У Навальнага антырэйтынг складае 33%, па ім ён на другім месцы.
Выбары ў Расіі адбудуцца 18 сакавіка 2018 года.
-
Літоўскія кансерватары дабіваюцца абмежавання права беларусаў на набыццё нерухомасці ў Літве
-
Амерыканку, якая напісала дзіцячую кнігу пра сум пасля смерці мужа, абвінавачваюць у яго забойстве дзеля грошай
-
Рэчыва, якім забілі Навальнага, сінтэзаваў цэнтр «Сігнал». Ён жа ўдзельнічаў у атручэнні палітыка ў 2020 годзе
Каментары