Улада3131

Расія перакідвае на беларускія склады танкі і гарматы? Не, гэта чарговы фэйк

Днямі ў беларускіх СМІ з'явілася інфармацыя пра тое, што «Расія завязе на беларускія склады свае танкі і гарматы», гэта нібыта адбудзецца ў рамках падрыхтоўкі да вайны.

Пры гэтым аўтары спасылаюцца на праект праграмы Саюзнай дзяржавы «Аб удасканаленні аб'ектаў вайсковай інфраструктуры».

Аўтары даводзяць, што ў рамках гэтай дамовы плануецца перакінуць у Беларусь расійскую ваенную тэхніку і зброю.

Але ці так гэта? Давайце разбярэмся.

Тэкст гэтай дамовы і план мерапрыемстваў даступны на прававых парталах Беларусі і Расіі (доступ да сэрвіса «Эталон-анлайн» платны).

Пра што там гаворыцца? Дакумент канстатуе, што частка вайсковай інфраструктуры Беларусі і Расіі знаходзіцца ў занядбаным або несучасным стане, што ставіць пад пагрозу эфектыўнасць яе выкарыстання.

Таму, маўляў, трэба правесці мадэрнізацыю.

У прыватнасці, за грошы з бюджэту Саюзнай дзяржавы плануецца капітальны рамонт лётнішча і сістэмы цеплазабеспячэння Баранавіцкай авіябазы, капітальны рамонт лётнішча ў Мачулішчах, пабудова пад'яздных дарог да асобных вайсковых частак, рамонты сховішчаў, рэзервуараў і радыёперадаючых прыладаў.

Гэта што датычыць Беларусі, у Расіі таксама шэраг вайсковых аб'ектаў пройдзе мадэрнізацыю і рамонт.

Доля Беларусі ў фінансаванні гэтага праекту — 35%, Расіі — 65%.

Варта адзначыць, што аналагічная праграма «Удасканалення аб'ектаў ваеннай інфраструктуры» ужо праводзілася ў 2008-2012 гадах. Змест той праграмы (з улікам розніцы мадэрнізаваных аб'ектаў) цалкам адпавядае праграме на 2016-2019 гады. І, як бачна, беларускія склады не запоўніліся расійскай тэхнікай і зброяй у папярэднія гады. Няма падставаў меркаваць, што нешта экстраардынарнае здарыцца і цяпер.

Зрэшты, у гэтым дакуменце не вядзецца гаворкі ні пра якія гарматы і танкі.

Можна падумаць, што аўтары фэйка пераблыталі гэты дакумент з пагадненнем «Аб сумесным тэхнічным забеспячэнні рэгіянальнай групоўкі войскаў», у якім адзначаецца, што ў разе «нарастання ваеннай пагрозы» для Беларусі Расія можа даць нам сваю зброю. Але гаворка вядзецца толькі пра «жалеза» без асабовага складу.

Аднак нават гэты дакумент кажа, што такое можа адбыцца толькі пры канкрэтных умовах, а «зялёныя чалавечкі» могуць увайсці на тэрыторыю Беларусі толькі ў разе пачатку баявых дзеянняў паміж Беларуссю і трэцяй краінай.

А ў гэтым навіны ніякай няма.

Таксама варта нагадаць, што стаўленне беларускіх уладаў да прысутнасці расійскіх войскаў на тэрыторыі Беларусі дэманструе хаця б тое, што напярэдадні вучэнняў «Захад-2017» на ўзроўні Генштаба расійскаму боку былі выстаўленыя ліміты на знаходжанне вайсковай тэхнікі на тэрыторыі нашай краіны. Гэты (у тым ліку) крок выклікаў холад паміж вайсковым кіраўніцтвам краін: на галоўную арэну вучэнняў, у Беларусь, не з'явіліся ні Уладзімір Пуцін, ні міністр абароны Сяргей Шайгу.

Чытайце таксама: Пуцін перадаў ФСБ кантроль над мяжой Беларусі? Пагранічны камітэт: Гэта лухта

***

На тэлеграм-канал «Нашай Нівы» можна падпісацца тут.

Каментары31

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве9

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве

Усе навіны →
Усе навіны

Рысь, якая гуляе, мядзведзь і фламінга на фоне правадоў. За каго галасавалі гледачы на конкурсе «Фатограф дзікай прыроды года»1

Махляры прыдумалі новую прынаду — Telegram, які нібыта працуе без інтэрнэту1

Краіны Персідскага заліва пачынаюць сумнявацца ў гарантыях ЗША7

У Варшаве беларусы святкуюць Дзень Волі ФОТЫ17

У Мінску на праспекце Дзяржынскага мужчына вельмі дзіўна сябе паводзіў: бегаў па праезнай частцы і спыняў машыны ВІДЭА

Дзісна, Тураў і Васілевічы — самыя маленькія гарады Беларусі. А хто яшчэ ў топе?5

«Хачу наведаць бабулю ў Беларусі». Як жывуць і адаптуюцца дзеці беларусаў-эмігрантаў у Еўропе4

«Ён не думаў, што будзе цалаваць мяне ў сраку». Трамп выказаўся пра адносіны з наследным прынцам Саудаўскай Аравіі13

«Свае — гэта слова, якое для мяне вызначае тэатр». Вялікая гутарка з акцёрам Міхасём Зуем пра сцэну, каманду і тэатр у эміграцыі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве9

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць