Меркаванні11

Жалезныя злачынцы

У суботу па каналах БТ прамігцелі кадры пра посьпехі беларускіх спэцслужбаў на Баранаўшчыне. Піша Руслан Равяка.

У суботу па каналах БТ прамігцелі кадры пра посьпехі беларускіх спэцслужбаў на Баранаўшчыне.

Злавілі вялікага злачынцу — прадпрымальніка, што вывозіў мэталалом у Расею. Прыкрываючы яго бульбаю. Але хлопец здуру дэкляраваў на беларускай мытні бульбу, а на расейскай — ужо мэтал.
Так цягнулася не адзін год, нашыя супрацоўнікі адпаведных органаў, выпадкова атрымаўшы зьвесткі, жахнуліся — на колькі недаатрымала дзяржава сродкаў.

Журналіст БТ прыехаў нават пад Гарадзішча, дзе прапрымальнік рабіў сваю чорную справу. У кадар трапіў дабіты аўтобус, рэшткі ржавага трактара, сьмецьце… Колькі счарнелых ад сялянскай працы і гарэлкі мужыкоў у ватоўках ды вязаных шапках разьбіралі нейкую машыну. На пытаньні журналіста мыркаюць сабе пад нос, што нанімаліся рамантаваць трактар.

Журналіст трыюмфуе. Распавядае акалічнасьці затрыманьня, называе шалёныя сумы нядоімак. Пасьля між іншым дадае, маўляў, цэны на мэталалом у Расеі зноў пайшлі ў гору, а ў нас зьменшыліся.

Бязмытнік злоўлены, дзяржава атрымае «неўзысканыя» грошы, праца органаў паказаная падаткадаўцам.

Паўстае адно пытаньне.

Калі б цана мэталалому быў б у Беларусі рынкавая, ці цягнуў бы чалавек яго за мяжу?
Здаваў бы тут і гора ня знаў. Калі б чалавек не зьбіраў той мэталалом, а пакінуў бы яго далей іржавець на паветры, ці атрымаў бы бюджэт што-небудзь наагул? Дырэктыва № 3 патрабуе зьберагаць рэсурсы, але па сутнасьці пытаньне перапрацоўкі другаснай сыравіны не чапае. Галоўнае — заклееныя вокны, усталяваныя вадамеры, зацьверджаныя праграмы «мераў».

Апошнім часам я заўважыў, што валацугі й апівошы ня вельмі падкімі сталі да макулатуры і старога жалезьзя. Калі выносіш сьмецьце, бачна, як тыя, корпаючыся ў кантэйнерах, абмінаюць яго. Відаць, «нарыхтоўка» тых нават для іх больш ня мае зацікаўленьня.

Калі цана падае, можна зрабіць выснову, што ці другасная сыравіна не патрэбная, ці яе гэтулькі, што немагчыма ў бліжэйшым часе перапрацаваць. А значыцца, замала магутнасьцяў.

Вываз лому зь Беларусі ў Расею магчыма параўнаць з калішнім вывазам кілбасы ды сьмятаны. Покуль будзе выгадна, будуць вазіць.

Віна прадпрымальніка, што парушаў закон — плаціў дзяржаве не як за чорны мэтал, а як за бульбу.

Кадры з тэлебачаньня яшчэ раз выявілі сутнасьць нашай сыстэмы. Пасьпяховаму чалавеку, які знаходзіць як зарабіць сабе і дае яшчэ працу іншым (на маю думку, ня так і добра ў калгасах, калі людзі працуюць у прадпрымальніках па нарэзцы жалеза), немагчыма было зарабляць, не парушаючы закону.

Ад Рэд. Зьвярнула ўвагу, што аналягічнае «журналісцкае расьсьледаваньне» ў аўторак на першай паласе надрукавала «Советская Белоруссія». Ці ня знак гэта палітычнага заказу? У газэце падкрэсьлена: усё тое адбывалася з прычыны празрыстай мяжы з Расеяй.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Трамп пагражае Кубе: Заключыце здзелку, пакуль не позна2

Трамп пагражае Кубе: Заключыце здзелку, пакуль не позна

Усе навіны →
Усе навіны

«Выбягала з пад'езда ў піжаме і з гадавалай малой у пледзе». Пацярпелая падчас выбуху ў гомельскім доме расказала, як гэта было

Вызваленым палітвязням патрабуецца рэчавая дапамога. Вось што трэба і куды перадаваць4

Экс-палітвязень расказаў, што адбывалася ў 2020‑м на «Гродна Азоце» і як яго ў калоніі даводзілі да суіцыду3

У Лунінцы неба асвяцілі загадкавыя светлавыя слупы ФОТАФАКТ

«Мы цалкам разумеем, якая там дзяржава». Літоўскія перавозчыкі не збіраюцца падаваць пазовы ў беларускія суды праз затрыманыя фуры4

Перад аперацыяй захопу Мадура Ватыкан прасіў пра ягоную эвакуацыю ў Расію17

У Беларусі забаранілі антыперспірант Rexona1

У Мадрыдзе закрылі кітайскі рэстаран, у якім пад выглядам качак людзей кармілі галубамі3

Трамп вырашыў захопліваць расійскія танкеры, бо Пуцін яго «стаміў»16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп пагражае Кубе: Заключыце здзелку, пакуль не позна2

Трамп пагражае Кубе: Заключыце здзелку, пакуль не позна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць