Усяго патроху22

Беларускамоўны інстаграм дызайнеркі пра сяброўства і вандроўкі

Штотыдзень мы дзелімся з вамі талковымі профілямі. Для натхнення і не толькі.

Мінчанцы Ганне Гаўрыльчык 21 год, яшчэ нядаўна яна вучылася на менеджарку, але на 2 курсе БДУКіМ зразумела, што гэта не яе, спыніла навучанне і цалкам прысвяціла сябе графічнаму дызайну.

Ганна Гаўрыльчык.

Дзяўчына прайшла інтэнсіўны курс па дызайну ў Нямеччыне і марыць, што менавіта з гэтым будзе звязаная яе будучыня.

Цікава, што ў 2015 годзе яна прыняла выклік на сямідзённы чэлендж, на працягу якога павінна была размаўляць выключна на беларускай. Пасля гэтых сямі дзён вяртацца да рускай яна ўжо не захацела.

Таксама Ганна арганізоўвае хрысціянскі моладзевы праект #Home_Youth, у межах якога ладзяцца і канцэрты, і кінавечары, і гульні ды майстар-класы. Захапляецца музыкай і фатаграфіяй, таму ў яе інстаграме вы можаце пабачыць шмат крутых здымкаў па хэштэгу #раблюцёплыяфотакартачкі.

Moon Girl #nightart #gutenacht #дойчландусэрцы

Публикация от hanna haŭryĺčyk (@anngavr)

Натхнёная ўчорашняй перамогай над маімі 10 000 шрыфтамі (ну ладна, можа і меньш). Я смела выкінула большую палову з іх і зразумела, што яны... ўродскія. Ну праўда. Што я думала, калі пампавала іх і думала як буду выкарыстоўваць? На гэтай тэме ў мяне сфарміраваліся некалькі стадый карыстання шрыфтамі. Мне падаецца што іх праходзяць многія Пачну... ▪1. Кампутарны слімак. Карыстаешся толькі тымі шрыфтамі, што ёсць на тваім лэптопе. Яшчэ не разумееш, ці нават ня ведаеш, што можна купіць ці спампаваць крутыя шрыфты. ▪2. Падрыўнік сістэмы. Раптам разумееш, што кампутарныя шрыфты і адкрываеш для сябе бяздонныя сайты самых разнастайных шрыфтоў. Чым больш загагулін і розных шрыфтоў у дызайне - тым лепш. Падаецца што гэта самы арыгінальны дызайн у вас ўсім свеце. Дарэчы, такі ты апынуўся не адзін. ▪3. Зялёны профі. Вочы адкрываюцца і ты пачынаеш бачыць якое ты нарабіў. І тут ты як бы не гатовы адпускаць гэтыя крэаціўныя шрыфты і спрабуеш імі разбавіць "нецікавыя простыя" шрыфты. Чуеш пра шрыфт Хельветыка і не разумееш чаму ўсё так крычаць пра яго. Больш не выкарыстоўваеш 5 шрыфтоў у дызайне, дзякуй Богу. ▪4. Шрыфтавы мінімаліст. Нарэшце наеўшыся ўсіх гэтых крэатыўных шрыфтоў, ты разумееш чаму ўсё так любяць Хельветыку, і Таймс, і Бодоні і шмат інш. Бачыш дызайн стадыі 2 і вочы напаўняюцца крывёй. Кампутарныя шрыфты не ўсе такія дрэнныя апынуліся. ▪5. Гэтая стадыя знаходзіцца дзесьці ў маёй будучыні. Весела думаць як мы змяняемся. І так будзе заўсёды. На якой стадыі ты? #designerproblems #праблемыдызайнера

Публикация от hanna haŭryĺčyk (@anngavr)

Sunrise

Публикация от hanna haŭryĺčyk (@anngavr)

Здрасце #cows #метлiчыцы

Публикация от hanna haŭryĺčyk (@anngavr)

Сёння на Альфе #ichurch #home_youth #alphacourse #cogop

Публикация от hanna haŭryĺčyk (@anngavr)

Каментары2

Цяпер чытаюць

Былы муж блогеркі, якая разам з 17‑гадовым жаніхом шыкавала на сабранае для хворага дзіцяці, раскрытыкаваў тых, хто гэтыя грошы ёй пераводзіў7

Былы муж блогеркі, якая разам з 17‑гадовым жаніхом шыкавала на сабранае для хворага дзіцяці, раскрытыкаваў тых, хто гэтыя грошы ёй пераводзіў

Усе навіны →
Усе навіны

Coca-Cola выпусціла навагоднюю рэкламу, і яе захэйцілі. Усё праз штучны інтэлект3

17‑гадовы блогер і яго 37‑гадовая дзяўчына патрацілі на сябе мільён рублёў, сабраны на дабрачыннасць18

Датэрмінова прыбралі з сенатараў былога дырэктара Гродзенскага мясакамбіната6

У Беларусі плануюць істотна зменшыць суму падарункаў, якая не абкладаецца падаткамі2

Польшча не адмаўляецца ад планаў адкрыцця памежных пераходаў з Беларуссю

Вялікія чэргі з легкавікоў утварыліся ўжо і на мяжы з Расіяй4

Польшча хоча стварыць уласную сцяну дронаў1

Стала вядома, колькі зарабляе Ксенія Санковіч12

«Помста былой?» Гісторыя выкінутай з машыны балонкі Татошкі ўзарвала сацсеткі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы муж блогеркі, якая разам з 17‑гадовым жаніхом шыкавала на сабранае для хворага дзіцяці, раскрытыкаваў тых, хто гэтыя грошы ёй пераводзіў7

Былы муж блогеркі, якая разам з 17‑гадовым жаніхом шыкавала на сабранае для хворага дзіцяці, раскрытыкаваў тых, хто гэтыя грошы ёй пераводзіў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць