Польшча плануе ўжо ў найбліжэйшыя месяцы пачаць будаўніцтва ўласнай нацыянальнай сістэмы барацьбы з беспілотнікамі, не чакаючы ініцыятывы Еўрапейскага саюза па стварэнні агульнаеўрапейскай сцяны дронаў.
Намеснік міністра нацыянальнай абароны Польшчы Цэзары Томчык паведаміў Bloomberg, што міністэрства аб'явіць пра інвестыцыі ў праект выяўлення, глушэння і нейтралізацыі варожых беспілотнікаў ужо ў гэтым месяцы. Гэта стане часткай больш шырокай праграмы супрацьпаветранай абароны краіны.
Томчык падкрэсліў, што Варшава аддае прыярытэт нацыянальным праектам, хоць і падтрымлівае ідэю ўмацавання абароны неба над усім ЕС.
Польскі ўрад хоча, каб антыдронавая сістэма была завершаная праз два гады.
Еўрапейская сцяна дронаў у будучым можа дапаўняць польскую сістэму.
Паскорыць гэты праект Польшчу вымусіў інцыдэнт у верасні, калі блізу 20 беспілотнікаў перасеклі польскую тэрыторыю падчас расійскага авіяўдару па Украіне. Гэта выявіла, што краіна вымушаная ўжываць дарагія ракеты супраць танных беспілотных апаратаў. Умацаванне магчымасцей у гэтай сферы стала прыярытэтам.
        
        
        
        
        
        
        
        
        
        
        
        
        
        
        
        
        
        
        
        
        
        
        
        
        
        
        
        
        
        
        
        
        
        
        
        
        
        
        
        
        
        
Каментары