Здарэнні8989

У Гомелі злавілі банду з 10 непаўналетніх «паляўнічых на геяў»

Пракуратура Гомельскай вобласці перадала ў суд справу суполкі непаўналетніх хлопцаў, якія знаёміліся ў сацсетках з мужчынамі, а пасля здзекаваліся з іх.

Агулам у справе некалькі эпізодаў, у кожным удзельнічала розная колькасць фігурантаў. Усяго будуць судзіць 11 чалавек, толькі адзін з іх паўналетні.

Некаторыя з іх вучыліся ў прафесійна-тэхнічных вучэльнях, некаторыя — нідзе. Школьнікаў сярод падазраваных няма.

Пацярпелых — трое. Гэта маладыя людзі, ад 22 да 30 гадоў.

Вядома, што хуліганы самі выходзілі на сувязь з будучымі ахвярамі. Яны знаёміліся ў інтэрнэце, прапаноўвалі сустрэцца, намякаючы на інтым. Суразмоўцы пагаджаліся, прызначалі сустрэчы на прыпынках грамадскага транспарту. Там з імі сустракаліся, адводзілі ў ціхае места, дзе праводзілі «размову»: пагражалі гвалтам, палівалі зялёнкай, здымаючы гэта на відэа. Аднаму з пацярпелых пагалілі палову галавы і аблілі яе зялёнкай. Другога — прымусілі ўмыць твар зялёнкай. Грошы ў пацярпелых не забіралі.

Падазраваныя «вучылі» сваіх ахвяр «правільным» паводзінам і пагражалі выкласці відэа ў інтэрнэт, калі тыя не зразумеюць. Цікава, што пацярпелыя не пайшлі ў міліцыю — гэта было не ў іх інтарэсах. Справа закруцілася з падачы праваахоўнікаў, толькі пасля таго, як пра «паляўнічых» стала вядома міліцыі.

У выніку дзеянні падазраваных кваліфікавалі як злоснае і асабліва злоснае хуліганства. Максімальнае пакаранне па гэтых артыкулах Крымінальнага кодэкса — да 6 гадоў і да 10 гадоў адпаведна.

Акрамя таго, асобным удзельнікам справы інкрымінуюць крадзеж, рабаванні, распаўсюд парнаграфічных матэрыялаў у інтэрнэце.

Каментары89

Цяпер чытаюць

Як выглядае стылёвы дом новай рэктаркі Акадэміі мастацтваў коштам паўмільёна даляраў7

Як выглядае стылёвы дом новай рэктаркі Акадэміі мастацтваў коштам паўмільёна даляраў

Усе навіны →
Усе навіны

Прэзідэнт Літвы падрабязна расказаў, як атрымаў траўму5

Затрымалі 27‑гадовую пінчанку, якая вербавала дзяўчат для інтым-паслуг за мяжой

KFC запусціла лінейку беларускіх страў5

Кітай запатрабаваў ад Ірана не перашкаджаць пастаўкам катарскага звадкаванага прыроднага газу4

Жыхар Маладзечна вёз у электрычцы баявую гранату, а потым паставіў яе на паліцу ў інтэрнаце

У Свіслачы знайшлі цела мужчыны. Ім аказаўся зніклы ў канцы снежня Павел Калашнікаў1

Ціхан Чарнякевіч: Рэальнасць стала такой абсурднай, што хочацца запісаць яе, пакуль не знікла1

Міхаіла Баразну знялі з пасады рэктара Акадэміі мастацтваў

«І я пацалую табе руку, калі будуць курчыцца Фукуяма, Леві і Кісінджэр». Як Азаронак фліртаваў з Дугінай21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як выглядае стылёвы дом новай рэктаркі Акадэміі мастацтваў коштам паўмільёна даляраў7

Як выглядае стылёвы дом новай рэктаркі Акадэміі мастацтваў коштам паўмільёна даляраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць