Навука і тэхналогіі66

Вайна на Данбасе паскорыла распаўсюд ВІЧ ва Украіне

Колькасць носьбітаў ВІЧ на тэрыторыі Украіны можа рэзка павялічыцца ў бліжэйшыя гады праз масавыя міграцыі бежанцаў з ахопленых вайной рэгіёнаў Данбаса і пагаршэнне стану медыцыны, заяўляюць навукоўцы. Пра гэта піша EurekAlert! са спасылкаю на навуковы часопіс PNAS.

Дадзеныя МАЗ Украіны за 2016 год. У даследаванні, апісаным у артыкуле, лібча жыхароў, заражаных ВІЧ, прымалася з папраўкай на тых, хто жыве з вірусам, не здагадваючыся аб сваім статусе

Сёння ў свеце, паводле дадзеных праекта Global Burden of Disease, пражывае прыкладна 39 мільёнаў чалавек, заражаных ВІЧ, і кожны год ахвярамі віруса становіцца прыкладна 1,2 мільёна мужчын і жанчын.

Адныя з самых высокіх паказчыкаў як па ліку заражаных, так і па колькасці новых інфекцый у Еўропе сёння характэрныя для Расіі і Украіны.

«На тэрыторыі Украіны, краіны з 45 мільёнамі грамадзян, сёння жыве прыкладна 220 тысяч людзей, заражаных ВІЧ… Гэтая эпідэмія пачалася ў 1990-х гадах, і тады яна распаўсюджвалася сярод спажыўцоў наркотыкаў. Сёння сітуацыя зусім іншая: 80% новых ахвяр вірусаў заразіліся ім падчас гетэрасэксуальных палавых кантактаў, і палова з іх не ведала аб наяўнасцi ў iх інфекцыі», — распавядае Таццяна Васільева з Оксфардскага ўніверсітэта.

Васільева і яе калегі з брытанскіх ВНУ і ўкраінскіх даследчых установаў правялі першую ацэнку таго, як ваенны канфлікт на ўсходзе Украіны паўплываў на частату заражэння ВІЧ і на тое, дзе сёння сканцэнтраваныя носьбіты гэтага віруса.

Прааналізаваўшы прыкладна пяць сотняў узораў крыві, сабраных украінскімі медыкамі ў перыяд з 2012 па 2015 год у розных рэгіёнах краіны, у тым ліку і на Данбасе, навукоўцы расшыфравалі частку РНК віруса, якая кадуе набор бялкоў, неабходных для зборкі новых копій ВІЧ, і параўналі іх паміж сабой, аднавіўшы дрэва эвалюцыі віруса.

Разносчыкі віруса, як паказваюць генетычныя дадзеныя, пераязджалі з ахопленых вайной рэгіёнаў у цэнтральную і паўднёвую Украіну, дзе, як адзначае генетык, склаліся «спрыяльныя ўмовы» для распаўсюджвання віруса.

Як мяркуюць навукоўцы, гэта прывядзе да значнага павелічэння колькасці ВІЧ-інфіцыраваных на тэрыторыі Украіны і створыць сітуацыю, у якой колькасць новых ахвяр віруса будзе расці кожны год, а не памяншацца, як гэта адбывалася да пачатку канфлікту.

Каментары6

Цяпер чытаюць

«Патрабавалі, каб я з калегамі пры дзецях па-беларуску не размаўляла». Ці сутыкаюцца беларускамоўныя з булінгам у краіне13

«Патрабавалі, каб я з калегамі пры дзецях па-беларуску не размаўляла». Ці сутыкаюцца беларускамоўныя з булінгам у краіне

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп з сям’ёю хочуць атрымаць 10 мільярдаў даляраў ад Мінфіна ЗША1

Apple набыла сакрэтную ізраільскую тэхналогію счытвання мімікі1

У Расіі школьнік забіў чыноўніка, які адказваў за блакаванне інтэрнэту8

Кілеру з банды Марозава вынеслі прысуд у Гомелі6

Зяленскі прызначыць спецпрадстаўніка па Беларусі4

Лукашэнка зрабіў Качанаву адказнай за Год жанчыны7

Калеснікава: «Мяне шакуе маштаб нянавісці і агрэсіі». Марыя патлумачыла, што для яе значыць вяртанне да нармальнасці51

Заснавальнік дабрачынных фондаў для дапамогі дзецям Лысянкоў дабегаўся — яго затрымаў ДФР5

Вячорка: Ціханоўская і яе Офіс пакуль не пераехалі з Вільні11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Патрабавалі, каб я з калегамі пры дзецях па-беларуску не размаўляла». Ці сутыкаюцца беларускамоўныя з булінгам у краіне13

«Патрабавалі, каб я з калегамі пры дзецях па-беларуску не размаўляла». Ці сутыкаюцца беларускамоўныя з булінгам у краіне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць