«У людзей зносіць мазгі». Патрыярх Кірыл выказаўся пра крыптавалютны бум
Выступаючы ў расійскім Савеце Федэрацыі, патрыярх Кірыл заклікаў дзяржаву «абараняць чалавека ад празмерных рызык і нават прамога падману» у сувязі з бумам крыптавалют — з'явай, ад якой «ўжо многія пацярпелі».

«У людзей, як кажуць, зносіць дах. І кожны кажа: што ж я раблю, што ж я сяджу — трэба ж дзейнічаць, трэба купляць гэтыя біткойны. І купляюць жа, закладваючы маёмасць, прадаючы свае хаты. А потым раптам біткойн за два тыдні абвальваецца, і людзі разумеюць, што яны нічога не выйгралі, а прайгралі — страцілі ўсё, што мелі», — заявіў рускі патрыярх.
Нагадаем, у 2017 годзе курс біткойна вырас у некалькі разоў — з двух з паловай да амаль 20 тысяч даляраў. Значна вырас курс і іншых крыптавалют, з'явілася шмат новых. Пасля піку ў сярэдзіне снежня курс біткойна стаў падаць, і зараз трымаецца на ўзроўні 11-12 тысяч даляраў.
-
У Беразіне прачнуліся пчолы. Дзяўчынка, якая іх пабачыла, скарыла тыкток
-
«Беларусы і ў Дубаі беларусы». Як суайчыннікі арганізавалі дапамогу тым, хто не можа вярнуцца дамоў праз закрытае неба
-
«Пад канец адпачынку даведаліся, што тут няма сховішчаў». Беларусы, што знаходзяцца ў ААЭ, расказалі, як ім там цяпер
Пагражаў вайскоўцам раскрыць, хто з іх гомасэксуал, каб выпытаць сакрэты і прадаць Украіне. Вось за што адыёзны функцыянер БРСМ атрымаў 17 гадоў калоніі
Каментары