Грамадства3232

Апазіцыя плануе вялікі канцэрт з Вольскім і Міхалком на Дзень Волі. Калі яны пагодзяцца

Дзень Волі ў 2016 г., фота Сяргея Гудзіліна

Прадстаўнікі аргкамітэта святкавання сотых угодкаў абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі — Павал Севярынец, Ігар Лялькоў, Яўген Афнагель — у жывым эфіры Свабоды расказалі пра хаду падрыхтоўкі да адзначэння юбілею.

Паводле Паўла Севярынца, знакавая гадавіна аб’яднала апазіцыю — бадай, упершыню за апошнія 10-15 гадоў. Цяпер стаіць задача далучыць да кампаніі дзяржаўных чыноўнікаў, якія таксама мусяць усвядоміць значнасць БНР для сённяшняй беларускай дзяржавы.

Як удакладніў Яўген Афнагель, аргкамітэт гатовы да перамоваў з уладамі. Па яго словах, калі кіраўнікі прэзідэнцкай адміністрацыі ў асобах Качанавай, Рыжанкова ды іншых пацвердзяць такое жаданне, усе будуць толькі радыя. Але пакуль ніхто са службоўцаў сваіх планаў не агучыў

Адзін з заяўнікаў акцыі Ігар Лялькоў выказаў спадзяванне, што сёлета рашэнне не будзе прымацца, як у ранейшыя гады. Згодна з заканадаўствам, адказ мусіць быць дадзены не пазней, чым за пяць дзён да падзеі. Праўда, летась гэта здарылася ледзь не напярэдадні, што ў выніку прывяло да гвалту з боку спецназу і масавых арыштаў.

Афіцыйная назва — «Свята незалежнасці»

Павал Севярынец, у сваю чаргу, расказаў, што плануецца не проста шараговае шэсце. Вядучыя мастакі суполкі «Пагоня», дызайнеры цяпер працуюць над афармленнем спадарожнага антуражу. Афіцыйная назва — «Сьвята незалежнасьці».

Наяўнасьць плана «Б» на выпадак, калі ўлады не дазволяць святкаваць 100-годдзе незалежнасці БНР у цэнтры сталіцы, чальцы аргкамітэта раскрываць не сталі. Паход на плошчу Бангалор, куды звычайна выпраўляюць мітынгаваць апазіцыю, не разглядаецца. Толькі план «А», удакладнілі яны. Адзінае, сказалі, што будуць зробленыя дзьве юрыдычныя спробы.

Фінальнай часткай мусіць стаць вялікі канцэрт пад адкрытым небам на плошчы Свабоды, дзе некалькі апошніх гадоў ладзяцца масавыя культурна-відовішчныя імпрэзы. Паводле прадстаўнікоў аргкамітэта, запрашэньне выступіць са сцэны ўжо атрымалі ці яшчэ атрымаюць знакавыя артысты — Лявон Вольскі, Сяргей Міхалок ды іншыя.

Падсумоўваючы свае пляны, прадстаўнікі аргкамітэта заявілі, што перадусім працуюць над тым, каб улады прынялі прапанаваны сцэнар у поўным аб’ёме.

Апытанка

Каментары32

Цяпер чытаюць

Зміцер Дашкевіч сказаў, што трэба рабіць беларусам зараз, каб краіна стала свабоднай і незалежнай10

Зміцер Дашкевіч сказаў, што трэба рабіць беларусам зараз, каб краіна стала свабоднай і незалежнай

Усе навіны →
Усе навіны

Рубіа і Калас абмяняліся рэзкімі заявамі наконт Украіны4

Спарыш пайшоў да літоўскіх радыкалаў граміць Ціханоўскую. У выніку выслухаў пра «беларускі нацызм» і «праваслаўны зброд»73

У Мінску пагрузчык-экскаватар урэзаўся ў пасажырскі аўтобус

Затрымалі членаў банды 1990‑х5

Магутная паводка накрыла Дагестан пасля моцных залеў

Бяспалаў намаляваў людзей са сцягамі ў цэнтры Мінска і адправіў фота ў міліцыю. З’ехаліся тры машыны з мігалкамі69

Пуцін назваў вайну ва Украіне праведнай барацьбой за будучыню пакаленняў16

Беларуса з Пецярбурга, які ствараў сайты, асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»1

Сёння Еўропа пяройдзе на летні час3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зміцер Дашкевіч сказаў, што трэба рабіць беларусам зараз, каб краіна стала свабоднай і незалежнай10

Зміцер Дашкевіч сказаў, што трэба рабіць беларусам зараз, каб краіна стала свабоднай і незалежнай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць