Улада4949

Пяць фактаў пра новага старшыню Белтэлерадыёкампаніі Івана Эйсманта

Генадзь Давыдзька больш не дырэктар Белтэлерадыёкампаніі. Цяпер найбуйнейшы медыйны холдынг краіны ўзначаліць 40-гадовы Іван Эйсмант. Хто гэта такі?

Муж прэс-сакратаркі Лукашэнкі

Галоўны факт пра Эйсманта, які зацямняе ўсе астатнія — гэта тое, што ён муж Наталлі Эйсмант, прэс-сакратаркі Аляксандра Лукашэнкі. Пабраліся шлюбам яны ў верасні 2010 года.

На той момант і Іван, і Наталля працавалі вядучымі на БТ. Наталля (у дзявоцтве Сялюн, псеўданім на БТ — Кірсанава) вяла «Навіны рэгіёна», а Іван — «Зону Х». Сведкай на вяселлі была актрыса Купалаўскага Валянціна Гарцуева. Пярсцёнкі былі выкананыя з жоўтага і белага золата з алмазным напыленнем.

Гэта быў тыповы службовы раман. У 2006 годзе Наталля прыйшла працаваць у перадачу «Дзелавое жыццё», якую вёў Іван. А праз два гады пара пачала сустракацца. «У нейкім родзе я быў яе настаўнікам», — расказваў Іван.

У лістападзе 2014 года Аляксандр Лукашэнка прызначыў Наталлю Эйсмант сваім прэс-сакратаром. З таго часу яе называюць адной з найбольш уплывовых жанчын у кіраўніцтве краіны.

Дзяцей у пары няма.

Сястра таксама на БТ, брат — аграном

Бацькі Івана Эйсманта разам 49 гадоў.

Родам Іван Эйсмант з мястэчка Луцкаўляны Гродзенскага раёна. Гэта каталіцкі рэгіён, усяго за пяць кіламетраў ад польскай мяжы.

У сям’і было трое дзяцей. Старэйшы, Генадзь, стаў галоўным аграномам у СВК імя Дзеншчыкава, а дачка Ганна — вядучай спартыўных навін на БТ.

Бацька Міхаіл Андрэевіч працаваў кіроўцам у калгасе. Генадзь увесь час прападаў з бацькам на полі, таму і вырашыў стаць аграномам.

Маці Ганна Канстанцінаўна кажа, што сын з дзяцінства любіў чытаць газеты. Выразаў з іх нататкі пра спорт, а асабліва радаваўся, калі бачыў нешта пра Дыега Марадону.

Бацькі Эйсмантаў, якія разам ужо 49 гадоў, кажуць, што стараюцца не прапускаць ніводнага эфіру, дзе працуюць іх дзеці.

Восем гадоў праслужыў у міліцыі

Па адукацыі Іван Эйсмант не журналіст. Ён скончыў юрыдычны факультэт Акадэміі міліцыі. Працаваў у Гродне па спецыяльнасці. Даслужыўся да капітана. Пра службу ў міліцыі кажа: «Гэта была добрая школа жыцця». У гэты час пісаў як пазаштатны аўтар у спартыўную газету «Прэсбол».

На тэлебачанне Іван трапіў дастаткова выпадкова. У 2006 годзе сястра Ганна, якая на той момант ужо працавала на БТ, запрасіла Івана паспрабаваць сілы ў кастынгу вядучых. Той узгадваў, што на кастынгу быў апрануты ў пінжак Дзяніса Кур’яна.

Паводле афіцыйный легенды, на тэлебачанні давялося ўзяць псеўданім, бо, маўляў, не дужа добра, калі вядучы навінаў Эйсмант перадае слова вядучай спартовых навін Эйсмант. У выніку тэлевядучы стаў Іванам Міхайлавым, што сугучна з ягоным імем па бацьку.

Мае медаль Францішка Скарыны

На БТ Эйсмант вёў самыя розныя перадачы: «Дзелавое жыццё», «Сфера інтарэсаў», «Зона Х», «Навіны», «Панарама», «Галоўны эфір». Чым болей часу Эйсмант працаваў, тым далей па службе ён прасоўваўся.

Узначальваў Агенцтва тэлевізійных навін, а ў маі 2017 стаў намеснікам старшыні Белтэлерадыёкампаніі. Цяпер Эйсмант замяняе на пасадзе свайго папярэдняга кіраўніка Давыдзьку.

З памятных інтэрв’ю Іван Эйсмант успамінае гутарку з расійскім акцёрам Міхаілам Баярскім, якога атрымалася растапіць арыгінальнымі пытаннямі пра ягоны капялюш.

У студзені 2014 года Эйсмант атрымаў з рук Аляксандра Лукашэнкі медаль імя Францішка Скарыны. Тады ж медаль атрымалі спявачка Вікторыя Алешка і аглядальніца «СБ» Аэліта Сюльжына.

Галоўным сваім захапленнем Іван Эйсмант называе футбол. Прычым не толькі глядзіць, але і стараецца сам не забываць пра тое, як гуляць.

Заступаўся за Лукашэнку

Як вядучы «Галоўнага эфіру», Іван Эйсмант запомніўся тым, што хваліў гульню Аляксандра Лукашэнкі на Калядным хакейным турніры ў 2016 годзе.

«З 2005 года гляджу матчы каманды прэзідэнта і ніколі не бачыў, каб супернікі расступаліся перад прэзідэнтам», — запэўніваў Эйсмант.

«Ніколі не пішы вялікія артыкулы аб тым, у чым не разбіраешся», — раіў вядучы БТ журналісту tut.by Юрыю Міхалевічу, які пасмеў іранічна выказацца аб гульні Лукашэнкі.

***

На тэлеграм-канал «Нашай Нівы» можна падпісацца тут.

Каментары49

Цяпер чытаюць

Сілавікі расказалі, за што правялі хапун на тэнісным матчы1

Сілавікі расказалі, за што правялі хапун на тэнісным матчы

Усе навіны →
Усе навіны

«Аднавілі грамадскі парадак, не саступіўшы патрабаванням новых выбараў». Што піша Грокіпедыя пра пратэсты, Лукашэнку, мову і як дзеліць спадчыну ВКЛ12

Мінск рыхтуе маштабную перабудову Чыжоўкі цягам дзесяці гадоў4

Гульцы мінскага «Дынама» выратавалі і прытулілі кацяня3

У фавелах Рыа-дэ-Жанэйра адбываецца ваенізаваная паліцэйская аперацыя. Вядома пра 64 загінулых3

Пасадзілі падпалкоўніка і былога выкладчыка Вайсковай акадэміі. Ён падтрымаў народ у 2020-м22

Жанчыны з пакалення Z і міленіялаў пераварочваюць сусветны рынак мастацтва2

Беларус пагарэў на вырошчванні канопляў у Шры-Ланцы3

Каралева Нідэрландаў апранула вайсковую форму і нанесла на твар маскіроўку ФОТАФАКТ12

У Рыа-дэ-Жанэйра паліцыя праводзіць маштабную аперацыю супраць наркагандляроў, дзясяткі загінулых1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сілавікі расказалі, за што правялі хапун на тэнісным матчы1

Сілавікі расказалі, за што правялі хапун на тэнісным матчы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць