Афіша

Абвешчаны шорт-ліст прэміі «Залаты апостраф» — уручэнне 16 лютага

Рэдакцыя «Дзеяслова» абвяшчае шорт-ліст літаратурнай прэміі «Залаты апостраф». Традыцыйна, вось ужо ў пятнаццаты раз, будуць адзначаныя найлепшыя публікацыі ў часопісе за 2017 год. Уганараванне лаўрэатаў адбудзецца ў Галерэі TUT.BY падчас адкрыцця VІI Міжнароднага паэтычнага фестывалю «Вершы на асфальце» памяці Міхася Стральцова.

Паэзія

Анатоль Брусевіч. Апошні паэт. Вершы. №90

Леанід Галубовіч. Наступствы цывілізацыі. Тры вершы і пяць верлібраў. №86; Восем прысвячэнняў. Вершы. №90

Валярына Кустава. Сны яе сняць абдымкі яго. Вершы. №88

Проза

Сяргей Рублеўскі. І ўзыду нанова ярыною… Апавяданні. №90

Ілля Сін. Libido. Урывак з рамана. №91

Андрэй Федарэнка. Вандроўка. Апавяданне. №90

Дэбют (імя Анатоля Сыса)

Марына Булатоўская. Бедная Марыя. Два апавяданні. №86

Зміцер Брэшчанка. Чорныя справы. Апавяданне. №87

Ганна Шакель. Лёс 2.0. Вершы. №90

Сёлета зноў будзе ўручана прэмія за высокі ўклад у развіццё сучаснай беларускай літаратуры.

Як і летась, прэтэндаваць на прэмію могуць і тыя аўтары часопіса, якія былі лаўрэатамі «Залатога апострафа» ў ранейшыя гады.

Уганараванне адбудзецца 16 лютага па адрасе: Мінск, пр-т Дзяржынскага, 57, ст. м. Міхалова. Пачатак а 18-й гадзіне.

Каментары

Цяпер чытаюць

Затрымалі кіраўніцтва Цэптар Банка10

Затрымалі кіраўніцтва Цэптар Банка

Усе навіны →
Усе навіны

Літоўскім грузавікам забаранілі выязджаць з Беларусі праз Латвію і Польшчу10

УСУ нанеслі ўдар па Арлоўскай ЦЭЦ крылатымі ракетамі «Нептун»1

Літоўская чыгунка перастане вазіць расійскую нафту ў Калінінград4

Барысаўскаму блогеру адпомсцілі за ролік, зняты ў лесе

Лукашэнка расказаў, як абмацюкаў амерыканцаў17

Не прабыў на фронце і пяці дзён, застаўся толькі абгарэлы труп. У вайне супраць Украіны загінуў ураджэнец Светлагорскага раёна8

У Лютэранскім садзе ў Вільні ўшанавалі памяць Францішка Аляхновіча

Заснавальніка папулярнага гродзенскага сайта S13 асудзілі на 3,5 гады калоніі3

Ці абавязкова, каб на цырымоніі рэгістрацыі шлюбу прысутнічалі сведкі?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрымалі кіраўніцтва Цэптар Банка10

Затрымалі кіраўніцтва Цэптар Банка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць