Усяго патроху4040

Калі б у Радзе БНР засядалі сённяшнія чыноўнікі… КАЛАЖ

Памятаеце класічнае фота Рады БНР? Мы паспрабавалі ўявіць, як бы яна выглядала, каб сабралася ў 2018-м. Замест народных міністраў Беларускай Народнай Рэспублікі паставім чыноўнікаў, якія сёння выконваюць тыя самыя функцыі. Параўноўваем!

Пачнём ад ніжняга шэрагу, злева направа. На фота 1918-га першы сядзіць Алесь Бурбіс, консул БНР у Маскве. Масква і сёння — найважнейшы замежнапалітычны кірунак. Дарэчна будзе замяніць Бурбіса на кіраўніка МЗС Уладзіміра Макея.

Наступны — Янка Серада. Ён у 1917-м быў старшынём Усебеларускага сходу, на якім і быў створаны ўрад БНР. Сход ёсць і сёння, і кіраўніка мае: Міхаіла Мясніковіча, старшыню Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу. У пагонах вясельнага генерала.

Трэці сядзіць Язэп Варонка, старшыня Рады БНР, кіраўнік дзяржавы. …Ну вы ўсё самі тут бачыце.

І крайні справа Васіль Захарка, сябра фінансавай камісіі Рады БНР. У 1918-м Беларусь, рыхтуючыся ўводзіць уласныя грошы, зарукай іх стабільнасці меркавала зрабіць свае лясныя багацці. Сёння ў нас ёсць і прамысловасць, і такія-сякія карысныя выкапні, дый адноснай фінансавай стабільнасці старшыню Нацбанка Паўлу Калаўру ўдалося дасягнуць.

Пераходзім да верхняга шэрагу. Першы злева стаіць Аркадзь Смоліч, міністр асветы. Сёння на яго пасадзе — Ігар Карпенка, міністр адукацыі. Праўда, Смоліч яшчэ і географ быў выдатны, а Карпенка дагэтуль бачыць на мапе неіснуючую краіну СССР.

Замест Пётры Крэчэўскага, народнага сакратара кантролю — Леанід Анфімаў, старшыня КДК.

Кастусь Езавітаў, народны сакратар па вайсковых справах, праз сто гадоў стаў Андрэем Раўковым, міністрам абароны. Але па-ранейшаму трывожна глядзіць на ўсход.

Антон Аўсянік выконваў многа розных функцый, але мы выбралі такую: удзел у адборы дэлегатаў на Першы Усебеларускі Кангрэс. Бо куды ж у Радзе-2018 без Лідзіі Міхайлаўны!

І яшчэ адзін сябра Рады, які за сто год змяніў пол. Замест Лявона Зайца, кіраўніка спраў сакратарыята, у 2018-м — не менш важны член каманды Наталля Качанава, кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта. Хоць у сучасным беларускім урадзе ёсць і сапраўдны Лявон Заяц — міністр сельскай гаспадаркі і харчавання. Хто ведае: мо і да кіраўніка Адміністрацыі дарасце.

Во такая выйшла Рада.

Каментары40

Цяпер чытаюць

Работніцы «Мінск-Арэны» далі калонію за «садзейнічанне экстрэмізму»2

Работніцы «Мінск-Арэны» далі калонію за «садзейнічанне экстрэмізму»

Усе навіны →
Усе навіны

Як будзем працаваць на Каляды і Новы год1

Расія прыдумала, як завабіць на фронт злачынцаў з розных краін13

Апублікавалі праект новага касцёла ў Магілёве4

«Ці ў кожнай гісторыі пра Беларусь абавязкова павінна быць морда Лукашэнкі?»6

«Кілаграм па цане аўтамабіля». У Мінску знайшлі прадукт амаль за 40 тысяч рублёў4

Настаўніца на пенсіі расказвае ў тыктоку пра мясцовыя праблемы. Прапаганда адрэагавала — «кашмарыць вёску»7

У мінскіх крамах з’явіліся незвычайныя кітайскія міні-мандарыны2

Нікаля Сарказі вызвалены пад судовы нагляд2

«Ніводная краіна ў XXI стагоддзі не зможа дасягнуць сярэдняй працягласці жыцця ў 100 гадоў»1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Работніцы «Мінск-Арэны» далі калонію за «садзейнічанне экстрэмізму»2

Работніцы «Мінск-Арэны» далі калонію за «садзейнічанне экстрэмізму»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць