Улада1010

Міністр МУС Шуневіч не выключае дэкрыміналізацыі «наркатычнага» 328 артыкула

Фота Волі Афіцэравай

Міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч не выключае дэкрыміналізацыі злачынстваў па самых лёгкіх частках «наркатычнага» 328 артыкула Крымінальнага кодэкса. Пра гэта ён заявіў, адказваючы на пытанне Еўрарадыё.

«Трэба разглядаць комплексна: з аднаго боку, наркапагроза, а з іншага - пагроза для нашай краіны. Мы ж разумеем, што ўсё гэта нашы людзі. І проста аднабока падыходзіць да разгляду гэтай праблемы мы не маем права. Бо ёсць розныя меркаванні, і мы павінны гэтыя меркаванні ўлічваць у сваёй працы. Таму, заканадаўца, хутчэй за ўсё, нейкія карэктывы ў адпаведны артыкул унясе», — сказаў Шуневіч.

Па словах міністра, калі дэкрыміналізацыя наркатычнага артыкула адбудзецца, то ў дачыненні да «тых, хто патрапіў пад санкцыі папярэдняга закона, будзе прыменены больш мяккі закон і, магчыма, гэта закране і тэрміны знаходжання ў месцах пазбаўлення волі, і іншыя віды пакарання».

Калі гэтая дэкрыміналізацыя магчымая, міністр асабліва падкрэсліў, што МУС «выконвае закон, а не піша яго».

Сёння артыкул 328 Крымінальнага кодэкса «Незаконны абарот наркатычных рэчываў» прадугледжвае ад 2 да 25 гадоў у залежнасці ад цяжкасці здзейсненага злачынства. Пра тое, што цяпер у Беларусі абмяркоўваецца магчымасць дэкрыміналізацыі злачынстваў па самых лёгкіх частках артыкула 328, журналістам распавёў намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі крымінальнай міліцыі МУС Андрэй Саладоўнікаў. Хоць і заўважыў, што «што заканадаўства ў дачыненні да наркотыкаў дасканалае на сённяшні дзень».

Каментары10

Цяпер чытаюць

Загінуў беларускі добраахвотнік Васіль «Дзір» Рапіцкі11

Загінуў беларускі добраахвотнік Васіль «Дзір» Рапіцкі

Усе навіны →
Усе навіны

Рэгбістку Марыю Шакура, якая была капітанам зборнай Беларусі, асудзілі па палітычнай крыміналцы6

У суседніх краінах падаражэў бензін. Ці будзе падаражанне ў Беларусі?1

Уладзімір Макей заўсёды браў на працу ссабойкі і казаў, што ў доме павінна пахнуць свежапрыгатаванай ежай9

Латыш пражыў 15 гадоў у Англіі і раптам пераехаў у глухую беларускую вёску. Цяпер трымае гусей і бажыцца, што шчаслівы21

Затрыманыя ў Будапешце інкасатарскія машыны ўкраінскага Ашчадбанка знаходзяцца на тэрыторыі Антытэрарыстычнага цэнтра Венгрыі4

«Страйк пакупнікоў». Чалы спрагназаваў зніжэнне цэнаў на кватэры6

Будаўніцтва трэцяй чаргі Зялёналужскай лініі метро: што ўжо зроблена і што яшчэ наперадзе1

Іран цалкам гатовы да «зацяжной вайны»7

У Будапешце затрымалі сем супрацоўнікаў украінскага Ашчадбанка з дзясяткамі мільёнаў даляраў35

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Загінуў беларускі добраахвотнік Васіль «Дзір» Рапіцкі11

Загінуў беларускі добраахвотнік Васіль «Дзір» Рапіцкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць